ная́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ная́ўны ная́ўная ная́ўнае ная́ўныя
Р. ная́ўнага ная́ўнай
ная́ўнае
ная́ўнага ная́ўных
Д. ная́ўнаму ная́ўнай ная́ўнаму ная́ўным
В. ная́ўны (неадуш.)
ная́ўнага (адуш.)
ная́ўную ная́ўнае ная́ўныя (неадуш.)
ная́ўных (адуш.)
Т. ная́ўным ная́ўнай
ная́ўнаю
ная́ўным ная́ўнымі
М. ная́ўным ная́ўнай ная́ўным ная́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ная́ўны нали́чный; име́ющийся;

н. разлі́к — нали́чный расчёт;

аперы́раваць ~нымі фа́ктамі — опери́ровать име́ющимися фа́ктами;

~ныя гро́шы — нали́чные де́ньги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ная́ўны, -ая, -ае.

1. Які ёсць у наяўнасці.

2. у знач. наз. ная́ўныя, -ых. Грошы, якія ёсць у наяўнасці.

Прадаваць за наяўныя.

Наяўны разлік — разлік грашыма, якія маюцца ў наяўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ная́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які ёсць у наяўнасці. Маёру прыйшлося ўвесці ў бой усе наяўныя сілы палка. Гурскі. Клопікаў прычапіўся быў да кнігі, не сыходзілася наяўная колькасць хворых з запісамі па кнізе. Лынькоў. // у знач. наз. ная́ўныя, ‑ых. Грошы, якія ёсць у наяўнасці. Усе гарадскія гандляры расчынілі дзверы сваіх устаноў — калі ласка, бяры, як хочаш: наяўнымі, у крэдыт і нават дарма. Быкаў.

•••

Наяўны разлік гл. разлік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нали́чный ная́ўны; (присутствующий) прысу́тны;

за нали́чный расчёт, за нали́чные де́ньги за гато́ўку (за ная́ўныя гро́шы);

нали́чные де́ньги гато́ўка (ная́ўныя гро́шы);

нали́чный капита́л ная́ўны капіта́л;

нали́чный расчёт ная́ўны разлі́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Відочны1 ’вядомы ў аколіцы чалавек’ (Шат.). З польск. widoczny ’бачны, які можна бачыць, дасягнуць (вокам)’.

Відочны2наяўны, відавочны’ (КТС, Сцяшк., Яруш.; КЭС, лаг.). Запазычана з польск. widoczny ’відны, ясны, пышны, прыгожы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маёмасць, ма́емасць, ма́імысьць ’рэчы, прадметы, каштоўнасці, якія знаходзяцца ў чыім-небудзь уладанні’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Бяльк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне ад маёмы, маімыйнаяўны, той, што ёсць’ (Бяльк.), як вядомы, знаёмы і суф. ‑асць. Сюды ж навуковы тэрмін — новаўтварэнне (калька) маёмасны ’звязаны з уладаннем’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тулі́чны ‘прысутны’ (Ласт.). Магчыма, штучнае ўтварэнне па ўзоры тубы́льскі, дыял. тубы́льны ‘мясцовы, тутэйшы’ (гл. тубылец) — ту2 (гл.) і лічны ‘шматлікі’ (гл.), хутчэй ‘наяўны’ ад рус. быть налицо ‘быць у наяўнасці’; аўтарскі наватвор, каб пазбегнуць «барбарызма» прысу́тны (гл. прысутнічаць), які «павінен быць безумоўна адкінуты як нязгодны з духам мовы» (Ласт, 555).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

име́ющийся які́ (што) ёсць; (наличный) ная́ўны; (существующий) існую́чы;

несмотря́ на име́ющиеся недоста́тки нягле́дзячы на недахо́пы, які́я ёсць;

име́ющиеся фа́кты подтвержда́ют ная́ўныя (існую́чыя) фа́кты пацвярджа́юць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ная́ве ’сапраўды, на самай справе, у рэчаіснасці’ (ТСБМ), на́яве ’на вачах, увачавідкі’ (ТС), рус. ная́ве, наяви́, наяву́ ’на віду, яўна, бачна’, польск. na jawie ’не ў сне’, чэш. najevě ’адкрыта, яўна, у рэальнасці’, серб.-харв. на јави, балг. ная́ве ’не ў сне; яўна, адкрыта’, макед. најаве ’на віду, у рэальнасці’. Са спалучэння на і я́ве — месн. скл. назоўніка я́ва ’рэальнасць, рэчаіснасць’ (гл.), параўн. ст.-бел. наѧвѣ ў Евангеліі 1616 г. (Карскі 2-3, 76). Сюды ж ная́ўны ’прысутны, фактычны, існуючы’, ная́ўнасць ’існуючае ў рэальнасці; наяўнае ў пэўны момант’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)