насі́цца, нашу́ся, но́сішся, но́сіцца; незак.

1. Шпарка перамяшчацца (бегаць, лятаць) у розных напрамках.

Ластаўкі насіліся над сажалкай.

Н. па хаце.

2. Быць, знаходзіцца ў нашэнні.

Паліто доўга носіцца.

3. Празмерна захапляцца кім-, чым-н.; удзяляць шмат увагі чаму-н. (разм.).

Н. з ідэяй.

4. перан. Разносіцца, распаўсюджвацца (пра чуткі, гукі, пахі).

Над поплавам насіўся пах свежага сена.

Насіцца ў паветры — пра блізкі надыход чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насі́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нашу́ся но́сімся
2-я ас. но́сішся но́сіцеся
3-я ас. но́сіцца но́сяцца
Прошлы час
м. насі́ўся насі́ліся
ж. насі́лася
н. насі́лася
Загадны лад
2-я ас. насі́ся насі́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час но́сячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насі́цца несов.

1. в разн. знач. носи́ться;

ла́стаўкі насі́ліся над са́жалкай — ла́сточки носи́лись над прудо́м;

паліто́ но́сіцца пяць гадо́ў — пальто́ но́сится пять лет;

н. са сваёй прапано́вай — носи́ться со свои́м предложе́нием;

2. страд. носи́ться; см. насі́ць;

но́сіцца як (ду́рань) з пі́санай то́рбайпогов. но́сится как (ду́рень) с пи́саной то́рбой;

н. як кот з селядцо́мпогов. носи́ться как ку́рица с яйцо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насі́цца, насіўся, носішся, носіцца; незак.

1. Тое, што і несціся ​1 (у 1 знач.), але абазначае рух у розных напрамках, працяглы, у розны час. [Камандзір] насіўся ўдоўж лініі фронта пад жорсткім агнём. Брыль. Над нізкім іржышчам .. насіліся шпакі. Пташнікаў. Цэлымі днямі .. [Косцік] насіўся з сябрамі вакол азярца, што шапацела хвалямі за вёскай. Даніленка. // Хутка перамяшчацца (пра вецер, хмары, пыл і пад.). Па-над полем носіцца гуллівы лёгкі вецер. Галавач.

2. перан. Разносіцца, распаўсюджвацца (пра гукі, чуткі, пахі і пад.). Насіліся па лесе нейкія таемныя гукі. Лынькоў. Цераз паўгадзіны па ўсім Бродзе насіліся чуткі пра вайну. Баранавых. Над поплавам носіцца пах свежазгрэбенага сена. Галавач.

3. Быць, знаходзіцца ў нашэнні. Паліто добра носіцца. □ [Дзядзька] нават раіўся з Толем, якую падэшву лепш, паставіць пад бот, каб ён даўжэй насіўся. Даніленка. // Быць ва ўжыванні, у модзе. Універсітэцкі значок носіцца з правага боку.

4. Разм. Празмерна захапляцца кім‑, чым‑н.; вельмі многа думаць, клапаціцца аб кім‑, чым‑н. Насіцца з ідэяй. □ [Галя:] — Не раўнуючы, як хлапчанё якое, з авантурамі рознымі носіцца. Можа яно і не авантура, можа ён [Ігнат] проста кепікі нада мной строіць. Лынькоў. // Надаваць вялікае значэнне, удзяляць шмат увагі чаму‑н. — І вось бачыш, — .. [Сяргей] паказаў на нагу, — нашуся цяпер з ёй, як з цацкай. Сіўцоў.

5. Разм. Задавацца. Ён, Юрка, паказаў бы таму Чаркашыну... Ён нават не ведае, што зрабіў бы... Але хай Чаркашын надта не носіцца... Юрка яму яшчэ не даруе. Пташнікаў.

•••

Насіцца ў паветры — пра блізкі надыход чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Мець здольнасць трымацца і перамяшчацца ў паветры.

2. перан. Хутка бегаць, рухацца, хадзіць, ездзіць, насіцца (разм.).

|| наз. лята́нне, -я, н.

|| прым. лята́льны, -ая, -ае.

Л. апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́рба обл. то́рба, -бы ж.;

носи́ться как с пи́саной то́рбой насі́цца як чорт з бу́бнам; важда́цца як кот са здо́хлай мы́шшу; насі́цца як з малява́най то́рбай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ляту́чы, -ая, -ае.

1. Здольны лятаць, насіцца ў паветры.

Лятучыя воблакі.

Лятучае насенне.

2. Здольны хутка перамяшчацца з месца на месца.

Л. атрад.

3. спец. Які хутка выпараецца, хутка праходзіць.

Лятучыя кіслоты.

Л. вірус.

4. перан. Які праводзіцца тэрмінова і хутка.

Л. сход.

Л. рэйд.

|| наз. ляту́часць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панасі́цца, ‑насіўся, ‑носішся, ‑носіцца; зак.

1. Разм. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыдатным для нашэння, знасіцца — пра ўсё, многае.

2. Насіцца некаторы час. Пашастае [вецер], паходзіць, паносіцца між яблынь. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пранасі́цца, ‑носіцца; зак.

1. Прадрацца ад доўгага нашэння; вынасіцца (пра адзенне, абутак). Чаравікі пранасіліся. □ І не знае, што надзець, Зося — гожая паненка. Проста сорамна глядзець, Пранасілася сукенка. Зарыцкі.

2. Насіцца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́тра, ‑а, н.

1. Сумесь газаў, галоўным чынам азоту і кіслароду, якія акружаюць зямлю і складаюць яе атмасферу. Чыстае паветра. Свежае паветра. Вільготнае паветра. □ Паветра было, як шкло, празрыстае і звонкае. Шамякін. Пахі тысяч кветак перамяшаліся ў гарачым паветры. Шашкоў.

2. Свабодная прастора над зямлёй. Срабрыстыя ніці павуціння насіліся ў паветры. С. Александровіч.

•••

Альвеалярнае паветра — паветра, якое астаецца ў лёгачных альвеолах пасля нармальнага выдыху.

Вісець у паветры гл. вісець.

Насіцца ў паветры гл. насіцца.

Павіснуць у паветры гл. павіснуць.

Узляцець у паветра гл. узляцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)