напатка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Ідучы або едучы, сустрэць каго-н., натрапіць на каго-, што-н.

Н. воўка.

2. перан. Здарыцца, спасцігнуць (пра бяду, няшчасце і пад.).

Пад старасць яго напаткала гора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напатка́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напатка́ю напатка́ем
2-я ас. напатка́еш напатка́еце
3-я ас. напатка́е напатка́юць
Прошлы час
м. напатка́ў напатка́лі
ж. напатка́ла
н. напатка́ла
Загадны лад
2-я ас. напатка́й напатка́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час напатка́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

напатка́ць сов.

1. встре́тить;

2. перен. (о беде, несчастье) пости́чь, пости́гнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напатка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Ідучы або едучы, сустрэць каго‑н. Па дарозе.. [Лук’янскі] напаткаў чатырох польскіх коннікаў, але яны не зачапілі гэтага мужыка. Чорны. // Выпадкова сустрэць каго‑, што‑н., натрапіць на каго‑, што‑н. Я напаткаў мясціну, дзе было шмат лісічак, нагнуўся і збіраю іх. Ляўданскі. За агародамі.. [Чыжык] напаткаў знаёмы ручай, упаў і пачаў піць. Лупсякоў.

2. перан. Здарыцца, спасцігнуць (пра бяду, няшчасце і пад.). [Мікола і Таня] ніколі не гаварылі пра тое, што можа [іх] напаткаць у баі. Новікаў. Перад канцом вайны.. [Сцепаніду Андрэеўну] напаткала непапраўнае гора — прыйшла чорная вестка аб смерці сына. Шахавец. // З’явіцца, узнікнуць. І тут у першы раз Міхала Вось гэта думка напаткала: Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з панскіх выпутацца пут. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напатка́ць ’сустрэць’, ’натрапіць’ (Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ), напаткацца ’сустрэцца твар у твар’ (Сцяшк.). Прыставачнае ўтварэнне ад *tykati ’тыкаць, кранаць, сутыкаць’, вядомага большасці славянскіх моў, параўн. яшчэ ў Насовіча патка́ць ’сустрэць выпадкова’, паткну́ць ’раптам наткнуцца на каго-небудзь’, паткну́цца ’выпадкова сутыкнуцца’ і інш., цяпер звычайна малаўжывальныя без дадатковага прэфікса (с‑, на-, гл. спаткаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напатка́ны встре́ченный; см. напатка́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напатка́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад напаткаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насти́чь сов.

1. (догнать) дагна́ць, нагна́ць;

2. перен. напатка́ць, спатка́ць, спасці́гнуць;

враго́в насти́гла справедли́вая ка́ра во́рагаў спасці́гла справядлі́вая ка́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́ўрышча ’напасць, гора, ліха, бяда’ (жлоб., Жыв. сл., Ян.), наўрэць ’неспадзявана сустрэць, убачыць, напаткаць’: вужаку наўрэў (Купала), наўрэцца ’напаткацца’ (Жд. 2), наўрицца ’выпадкова набрысці, натрапіць, нечакана сустрэцца’ (Гарэц., Бяльк.), наўрыцца ’знячэўку спаткаць, натрапіць’ (маладз., Янк. Мат.), параўн. выпадак (ву́падок) ’няшчасце, непрыемнае здарэнне’ (ТС). Да ўраць ’натыкаць, насаджваць’, гл. наўраць, навіраць, наворышча, вор 2; да семантыкі параўн. наткнуцца ’нечакана сустрэць’, спаткацца ’сустрэцца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; агле́дзь; -джаны; зак., каго-што.

1. Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў, азнаёміцца з кім-, чым-н.

А. новы дом.

2. Абследаваць, вызначыць стан каго-, чаго-н. шляхам праверкі яго работы (чалавека, машыны).

А. хворага.

А. машыну.

3. Прывесці ў парадак; падправіць, паднавіць.

А. хату на зіму.

4. Заглянуць усюды, шукаючы каго-, чаго-н.

Агледзеў вагон — няма дзеда.

5. Выпадкова ці знарок адшукаць, напаткаць прыхаванае.

Назаўтра раніцай агледзеў ён скарб.

|| незак. агля́дваць, -аю, -аеш, -ае і агляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. агля́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)