намо́рднік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. намо́рднік намо́рднікі
Р. намо́рдніка намо́рднікаў
Д. намо́рдніку намо́рднікам
В. намо́рднік намо́рднікі
Т. намо́рднікам намо́рднікамі
М. намо́рдніку намо́рдніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

намо́рднік м. намо́рдник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намо́рднік, ‑а, м.

1. Раменная сетка, якая надзяваецца на морду сабак або іншых жывёл. [Дог] стаяў спакойна, дасягаючы амаль да пояса нізкаросламу ад’ютанту, высока ўзняўшы сваю тупую, звязаную наморднікам морду. Самуйлёнак.

2. Папярочны рэмень аброці, які ідзе па пераноссю каня. Вартавы ўзяў каня за наморднік і пацягнуў на самы край дарогі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́рдник намо́рднік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пераму́снік (пэрэму́снік) ’частка аброці — наморднік’ (петрык., Маслен.). Да пера- і мыса (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 247.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намы́знікнаморднік’ (воран., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ’скураная палоска ў аброці’ (маст., Шатал.; Маслен.), намырзнік ’вуздэчка’ (шчуч., Сл. ПЗБ). А мша, мырза ’морда, пыса’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абро́ць ’аброць, вуздэчка (з мачала або вяроўкі)’, абротачка, абротка, абротаць. Рус. оброть, укр. оброть, ст.-рус. оброть, обръть, обрътити ’надзяваць наморднік’, польск. obretka ’аброць, кантар’. Да ob‑rъtь Міклашыч, 285; Развадоўскі, Wybór, 1, 301, гл. рот. Корнеў (ВФ ЛГУ, 2, 23–24) робіць спробу звязаць аброць з бел. брытаць ’надзець вуздэчку’, брытаніць ’біць вуздэчкай’, рус. пск. брутать ’закілзваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на..., прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў са знач.:

1) накіраванасць дзеяння на паверхню прадмета, напр.: насыпаць (солі на агурок), наляпіць (аб’яву на сцяну);

2) паўната, дастатковасць дзеяння, напр.: нагаварыць, насеяць, накідаць;

3) задаволенасць дзеяннем самога суб’екта (са зваротнымі дзеясловамі), напр.: наесціся, нагаварыцца, нагуляцца.

II. Утварае:

1) дзеясловы закончанага трывання, напр., пісаць — напісаць;

2) дзеясловы закончанага трывання ад дзеясловаў незакончанага трывання, якія маюць прыстаўку [а, аб, ад, вы, з (с), пад, пра, пры, раз (рас), уз, у], са знач. вялікай колькасці, празмернасці дзеяння, напр.: наабіраць, наабломваць, наразбіваць.

III. Ужыв. пры ўтварэнні прыметнікаў і назоўнікаў са знач.: знаходзіцца на паверхні чаго-н., напр.: насценны, наскальны, наручнікі, наморднік.

IV. Ужыв. для ўтварэння прыслоўяў са знач.: на які-н. тэрмін, у якім-н. напрамку, у якой-н. меры, ступені, напр.: назаўсёды, насупраць, нацянькі, настолькі, наколькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лучок1наморднік для цяляці’ (ТС), ’вілачкі ля касы, якія падбіраюць пры касьбе скошаныя расліны (грэчку, віку, ячмень)’ (Юрч., Сцяшк., ТС) — першапачаткова быў лучок, на які магло быць нацягнута палатно для адкідвання збожжавых (в.-дзв.; Шатал., Шат.) ’чаўнок для вязання сетак’ (Дэмб. 2). Да лук1 (гл.).

Лучок2 ’лучка, лука, утвораная загібам ракі’ (Бяльк.), ’невялікі залом, выступ берага ў малой рэчцы’ (слаўг., Яшк.). Да лука́ (гл.). Канчатак аформлены пад уплывам лужок < луг (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагу́ля1, ра́гуліна ’прадмет, які мае разгалінаванне ў выглядзе рагоў’ (ТСБМ, Гарэц.), ’галіна’ (Ян.), ’сукаватая палка’ (Юрч. СНЛ), ’карова з вялікімі рагамі’ (Нар. Гом., Інстр. 2). Сюды ж рагу́лькінаморднік з цвікамі (для маладых цялят)’. Ад рог1 (гл.) з дапамогай памяншальна-ласкальных суф. ‑ул‑я, ‑ул‑ін‑а як крыву́ля, рыжу́ля (Сцяцко, Афікс. наз., 122–123).

Рагу́ля2 (rohula) ’палявая кветка, Delphinium consolida’, rogulka ’тс’ (Ажэшка). Да рог1 (гл.) з-за “рагатасці” кветак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)