надста́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. надста́ўка надста́ўкі
Р. надста́ўкі надста́вак
Д. надста́ўцы надста́ўкам
В. надста́ўку надста́ўкі
Т. надста́ўкай
надста́ўкаю
надста́ўкамі
М. надста́ўцы надста́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

надста́ўка ж. наста́вка, надста́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надста́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надставіць.

2. Тое, што надстаўлена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак., што.

Дабаўляючы, зрабіць больш высокім, доўгім.

Н. рукавы.

|| незак. надстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. надста́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -та́вак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наста́вка

1. (действие) надста́ўка, -кі ж.; надто́чка, -кі ж.;

2. (надставленная часть чего-л.) надста́ўка, -кі ж.; (одежды) надто́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прышэ́ўнік ’пінжак з даматканага сукна’ (паст., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. дыял. пришевпи ’надточка, надстаўка ў адзенні’. Да прышываць; гл. шыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надста́вка

1. надста́ўка, -кі ж.;

2. надто́чка, -кі ж.; см. надставля́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надто́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надтачыць ​2.

2. Тое, што і надстаўка (у 2 знач.). Мае хвацкія аўчынкі: з аднае могуць выйсці плечы без надточак. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набалда́шнік, ‑а, м.

Надстаўка, патаўшчэнне на верхнім канцы палкі. У руках.. [Бешчат] трымаў пакамечаны Томчакаў капялюш і палку з цяжкім медным набалдашнікам. Бажко. У нядзелю Нічыпар выбіраўся ў горад. Ішоў, пастукваючы лакіраванай палкай з залатым набалдашнікам. Асіпенка.

[Ад тат. балдак — эфес.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Надстаўка на самаварнай трубе для чайніка. Паставіць чайнік на канфорку. Зняць канфорку.

2. Круглая адтуліна ў кухоннай пліце, а таксама чыгунны кружок, якім гэта адтуліна закрываецца. Пліта на дзве канфоркі. // Адтуліна з гарэлкай у газавай пліце.

[Ад гал. komfoor — прыстасаванне для раскладання агню.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)