надзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены; зак., каго-што кім-чым.
1. Даць у асабістае карыстанне, выдзеліць як долю.
Н. зямлёю.
2. Даць як гасцінец, падарунак, падарыць.
Н. дзяцей цукеркамі.
3. перан. Адарыць каго-н. якімі-н. якасцямі (сілай, здольнасцямі і пад.).
Н. вялікай сілай волі.
Н. уладай.
|| незак. надзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. надзе́л, -у, м. і надзяле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
надзялі́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
надзялю́ |
надзе́лім |
| 2-я ас. |
надзе́ліш |
надзе́ліце |
| 3-я ас. |
надзе́ліць |
надзе́ляць |
| Прошлы час |
| м. |
надзялі́ў |
надзялі́лі |
| ж. |
надзялі́ла |
| н. |
надзялі́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
надзялі́ |
надзялі́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
надзялі́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
надзялі́ць сов.
1. надели́ть, одели́ть;
2. (властью и т.п.) обле́чь, надели́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
надзялі́ць, ‑дзялю, ‑дзеліш, ‑дзеліць; зак., каго-што кім-чым.
1. Даць у асабістае карыстанне, выдзеліць як долю. Надзяліць маёмасцю. □ Адрэзалі Гармізаў хутар, а яго зямлёю падзялілі двух беднякоў. Колас. Калі хлеба па картках сям’і не ставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так ўмелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх надзяліць, а сябе — абдзяліць. А. Вольскі.
2. Даць як падарунак, падарыць. Надзяліць усіх дзяцей цукеркамі. □ Алесь заўважыў у парадзелай бурай лістоце два забытыя яблыкі. Абарваў, разламаў, надзяліў Крэбса, бацьку. Караткевіч. [Турысты] шчодра падзялілі Фрэда значкамі, сувенірамі. «Работніца і сялянка». І зямля, як маці, шчодра нас надзеліць — Глянь — калоссе долу хіліцца цяжкое! Панчанка. // перан. Адарыць каго‑н. якімі‑н. якасцямі (сілай, здольнасцямі і пад.). Акрамя ўсяго іншага, відаць было, што прырода надзяліла Івана не абы-якой сілай. Васілёнак. Тоня Любчанка глядзела на.. невысокага чалавека ў скураной тужурцы і сініх галіфэ і ўсім сэрцам адчувала, якой вялікай сілай волі надзелены ён. Шчарбатаў. // перан. Прыпісаць каму‑н. якія‑н. якасці, даць каму‑н. мянушку, назву і пад. І былыя мінскія ўрочышчы Новай славай надзяліў народ: Дзе варожыя капалі полчышчы, — Вырас мірны трактарны завод. Глебка. Сашка па-ранейшаму не-не, ды любіў кінуцца вычварным слоўцам... За гэта падзялілі яго мянушкай Пардонкін. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надели́ть сов. надзялі́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
одели́ть сов. надзялі́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
одари́ть сов.
1. (подарками) абдары́ць, надзялі́ць;
2. перен. (способностями) адары́ць, надары́ць, надзялі́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
надзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да надзяліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адушаві́ць, -шаўлю́, -шаві́ш, -шаві́ць; -шаві́м, -шавіце́, -шавя́ць; -шаўлёны; зак., што.
Надзяліць уласцівасцямі жывых істот.
|| незак. адушаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. адушаўле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абдары́ць, -дару́, -до́рыш, -до́рыць; -до́раны; зак., каго (што).
Надзяліць усіх (многіх) падарункамі.
А. дзяцей цацкамі.
|| незак. абдо́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абдо́рванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)