надзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены; зак., каго-што кім-чым.

1. Даць у асабістае карыстанне, выдзеліць як долю.

Н. зямлёю.

2. Даць як гасцінец, падарунак, падарыць.

Н. дзяцей цукеркамі.

3. перан. Адарыць каго-н. якімі-н. якасцямі (сілай, здольнасцямі і пад.).

Н. вялікай сілай волі.

Н. уладай.

|| незак. надзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. надзе́л, -у, м. і надзяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)