нагру́днік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нагру́днік нагру́днікі
Р. нагру́дніка нагру́днікаў
Д. нагру́дніку нагру́днікам
В. нагру́днік нагру́днікі
Т. нагру́днікам нагру́днікамі
М. нагру́дніку нагру́дніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагру́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Невялікі фартух або частка фартуха, якая закрывае грудзі пры ядзе.

Дзіцячы н.

2. Частка конскай збруі, якую надзяваюць на грудзі каня.

3. Частка сярэдневяковых даспехаў у выглядзе шчытка або панцыра, які засцерагаў грудзі.

Рыцарскі н.

Засцерагальны н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагру́днік м.

1. нагру́дник;

2. (часть упряжи) нагру́дник; напе́рсник, подпе́рсье ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагру́днік, ‑а, м.

1. Кароткі фартух або частка фартуха, якія носяць на грудзях пры рабоце, ежы. Дзіцячы нагруднік.

2. Частка конскай збруі, якую надзяваюць на грудзі каня.

3. Частка сярэдневяковых даспехаў у выглядзе шчытна або панцыра, які засцерагаў грудзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагру́дник нагру́днік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абслі́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што (разм.).

Намачыць слінай; запэцкаць.

А. нагруднік.

|| незак. абслі́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мані́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Белы нагруднік, прышыты або прышпілены да мужчынскай кашулі, а таксама ўстаўка на грудзях у жаночай сукенцы.

|| прым. мані́шкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сліню́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Разм.

1. Нагруднік у маленькіх дзяцей, які засцерагае адзенне ад забруджвання.

2. Слінявае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напе́рсникII (часть упряжи) напе́рснік, -ка м., нагру́днік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́цкан ’адварот на грудной частцы вопраткі, якая зашпільваецца’ (ТСБМ, Грыг.). Запазычана з ням. Latz ’лацкан’, ’нагруднік’ або з памяншальнай формы Lätzchen праз рускую мову (Мацэнаўэр, Cizí sl., 235; Фасмер, 2, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)