нагру́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Невялікі фартух або частка фартуха, якая закрывае грудзі пры ядзе.

Дзіцячы н.

2. Частка конскай збруі, якую надзяваюць на грудзі каня.

3. Частка сярэдневяковых даспехаў у выглядзе шчытка або панцыра, які засцерагаў грудзі.

Рыцарскі н.

Засцерагальны н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)