наві́снуць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
наві́сну |
наві́снем |
| 2-я ас. |
наві́снеш |
наві́снеце |
| 3-я ас. |
наві́сне |
наві́снуць |
| Прошлы час |
| м. |
наві́с |
наві́слі |
| ж. |
наві́сла |
| н. |
наві́сла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
наві́сні |
наві́сніце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
наві́сшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
наві́снуць, -ну, -неш, -не; навіс, -сла; зак.
1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым-н., на што-н.
Валасы навіслі на вочы.
Над ракой нізка навіслі вербы.
2. Распасцерціся, апусціцца, размясціцца нізка над чым-н.
Туман навіс над ракой.
Ноч навісла над горадам.
3. перан., над кім-чым. Узнікшы, з’явіўшыся, пачаць пагражаць каму-, чаму-н.
Над краінай навісла небяспека.
|| незак. навіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наві́снуць сов., в разн. знач. нави́снуть;
бро́вы ~слі — бро́ви нави́сли;
хма́ры ~слі — ту́чи нави́сли;
небяспе́ка ~сла — опа́сность нави́сла
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым‑н., на што‑н. Вунь навіслі нізка Вербы над вадою. Журба. Шапкі на галаве ў.. [Юркі] не аказалася,.. і пасмы чорных пераблытаных валасоў навіслі на самыя вочы. Васілёнак.
2. Распасцерціся, апусціцца, размясціцца нізка над чым‑н. [Туман] згусціў паветра, павіс над зямлёй, як полаг. Няхай. Над возерам навісла вялізная чорная хмара, стала холадна. Гурскі. Шэрае неба нізка павісла над зямлёю. Васілеўская. / Аб ночы, цішыні і пад. Над ціхай талаю зямлёю Навісла ночка той парою. Колас.
3. перан. Узнікшы, з’явіўшыся, пачаць пагражаць каму‑, чаму‑н. Над краінай навісла пагроза вайны. □ Нейкі здраднік данёс фашыстам, што Дулеба пайшоў у партызаны, і над яго сям’ёй навісла небяспека. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навіса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да навіснуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навіса́ць несов., в разн. знач. нависа́ть; см. наві́снуць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
панавіса́ць, ‑ае; зак.
Навіснуць — пра ўсё, многае. Панавісалі галіны да самага долу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нави́снуть сов., в разн. знач. наві́снуць, мног. панавіса́ць;
нави́сла опа́сность наві́сла небяспе́ка;
нави́сла угро́за наві́сла пагро́за;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наві́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад навіснуць.
2. у знач. прым. Які навісае, спускаецца зверху. Навіслыя бровы. Навіслыя галіны. □ Вострыя зубцы вяршынь елак, здаецца, краналіся навіслых хмар. Пестрак. Пятляе і віхляе рачулка між лазнякоў, падт[а]чвае навіслыя тарфяныя берагі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Накуве́сіцца ’наваліцца, навіснуць?’, параўн., Вот немец пракляты, вот ірад накувесіўся на нашу волаву (В. Поляк, ЛіМ, 19 лютага 1971 г.), наковёсіцца ’нахмурыцца (пра надвор’е)’, наковёсіць ’нахмурыць’: брові наковесіў (ТС), наку‑ вёзіцца ’прыстаць, прычапіцца без дай прычыны’ (парыц., Янк. Мат.). Фармальна і семантычна блізкае да серб.-харв. накве̏сит се ’нагнуцца, нахіліцца, схіліцца, скрывіцца’: Што си ми се наквесио ту више главе? (Елезовніі Г. Речник косовско-мето- хиског диалекта, 1. Београд, 1932, 437), натквесим се ’звесіцца, навіснуць над чым-небудзь ці над кім-небудзь’ (ђирићљ. Говор Лужнице. Београд, 1983, 147), якія Скок адносіць да kvečiti se Загібацца’ (Скок, 2, 252), аднак несумненная сувязь з беларускім словам дае падставы меркаваць пра агульнае паходжанне ці развіццё ў аднолькавым напрамку на кбжнай з адзначаных тэрыторый. Хутчэй за ўсё да прасл. *vesiti, гл. весіць, вісець, з экспрэсіўнай ko‑ (ky‑, k‑) прэфіксацыяй, адносна якой гл. Дебеляк, Slavistična revija, 5–7, 1954, 169 і інш.; Фасмер, 2, 271 і інш. З у накувёзіцца ў выніку азванчэння с у інтэрвакальным становішчы або збліжэння да вязаць, вязацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)