навява́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. навява́ю навява́ем
2-я ас. навява́еш навява́еце
3-я ас. навява́е навява́юць
Прошлы час
м. навява́ў навява́лі
ж. навява́ла
н. навява́ла
Загадны лад
2-я ас. навява́й навява́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час навява́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

навява́ць несов., в разн. знач. навева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да навеяць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак., што і чаго.

1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа.

Н. тону пшаніцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нанесці, прынесці ветрам.

Навеяла завіруха гурбы снегу.

3. перан. Выклікаць у каго-н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан.

Н. сум.

|| незак. наве́йваць, -аю, -аеш, -ае і навява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навева́ть несов., прям., перен. навява́ць;

навева́ть грусть навява́ць сум (сму́так);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навява́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да навяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навява́цца несов., страд. навева́ться; см. навява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; незак., каго-што.

1. Мерна рухаць зверху ўніз або з боку ў бок; гайдаць, хістаць. Ветрык паволі калыхаў у руцэ лісток пісьма. Алешка. Там, у бяскрайняй вышыні, вецер калыхаў сцягі. Шамякін. / у безас. ужыв. Вагон калыхала і тузала на кожным стыку. Грахоўскі.

2. чым. Рабіць чым‑н. мерныя павольныя рухі; ківаць. Калыхаць нагою.

3. Гайдаючы калыску, спяваючы калыханку, усыпляць (дзіця). За.. пераборкаю батрачка Матруна калыша дзіця маладой пары. Гарэцкі. // Навяваць сон (пра гукі). Павекі самі па сабе паволі плюшчацца, а мяккі звон-шум у паветры плавае, калыша. Мурашка.

4. перан. Парушаць, абуджаць (цішыню, спакой). Роўны храп ціха калыхаў сонную цішыню хаты. Лынькоў. Не салоўка голасам пявучым Над ракой калыша ціхі гай. З нар. // Парушаць душэўны спакой, хваляваць. Сцёпка доўга стаяў, любуючыся горадам, і нейкае новае адчуванне калыхала яго, прыцягвала да гэтага горада і ў той жа час палохала і непакоіла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

внуша́ть несов.

1. (вызывать) выкліка́ць; (возбуждать) абуджа́ць; (вселять) усяля́ць, пасяля́ць, надава́ць; (навевать) навява́ць; (лечить внушением) унуша́ць;

э́то внуша́ет мне отвраще́ние гэ́та выкліка́е (абуджа́е) у мяне́ агі́ду;

его́ вид внуша́ет мне опасе́ние за его́ здоро́вье яго́ вы́гляд выкліка́е ў мяне́ (пасяля́е ў мяне́, навява́е мне) бо́язь за яго́ здаро́ўе;

внуша́ть страх выкліка́ць страх;

2. (поучать) навуча́ць; угаво́рваць; (подговаривать) намаўля́ць; (убеждать) перако́нваць;

всегда́ внуша́л ему́, что необходи́мо занима́ться заўсёды ўгаво́рваў (перако́нваў) яго́, што трэ́ба займа́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)