набіра́цца гл. набрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набіра́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. набіра́юся набіра́емся
2-я ас. набіра́ешся набіра́ецеся
3-я ас. набіра́ецца набіра́юцца
Прошлы час
м. набіра́ўся набіра́ліся
ж. набіра́лася
н. набіра́лася
Загадны лад
2-я ас. набіра́йся набіра́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час набіра́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

набіра́цца (каго, чаго; без доп.) несов

1. (собираться, скопляться, достигать какого-л. количества) набира́ться;

2. (становиться полным) наполня́ться (чем);

3. (на приманку) нацепля́ться; (прилипать в большом количестве) налипа́ть;

4. (намокать) напи́тываться (чем), пропи́тываться (чем);

5. (усваивать что-л., приобретать какие-л. качества) набира́ться;

6. (находить в себе какие-л. внутренние силы) набира́ться;

7. набира́ться; заража́ться (чем);

8. (насекомых) набира́ться;

9. прост. (напиваться пьяным) набира́ться, нака́чиваться, нахлёстываться;

1-9 см. набра́цца 1, 3-6, 8-11;

10. страд. набира́ться, собира́ться; см. набіра́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да набрацца (у 1–6, 8 і 10 знач.).

2. Зал. да набіраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набра́цца, -бяру́ся, -бярэ́шся, -бярэ́цца; -бяро́мся, -бераце́ся, -бяру́цца; -бяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца ў нейкай колькасці.

Набралася поўная хата людзей.

2. чаго. Знайсці ў сабе ўнутраныя сілы, магчымасці.

Н. смеласці.

3. звычайна безас. Напоўніцца чым-н.

Набралася вады.

4. чаго. Нацярпецца, перажыць, адчуць.

Н. гора.

5. чаго. Набыць, атрымаць нешта (звычайна непрыемнае).

Н. хваробы.

6. чаго. Пераняць, навучыцца чаму-н.

Н. вопыту.

7. чаго. Запасціся, назапасіць (іншы раз з адмоўем; разм.).

Грошай не н.

8. чаго і без дап. Напіцца гарэлкі, віна (разм.).

Ды ты ўжо недзе набраўся.

|| незак. набіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1—4, 6 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дужэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак. (разм.).

Станавіцца дужэйшым, набірацца сіл.

Хлопчык рос і дужэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разумне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Набірацца розуму, станавіцца разумным. разумнейшым.

Дзеці разумнеюць з гадамі.

|| зак. паразумне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набруза́ць

набірацца вільгаці, апухаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. набруза́ю набруза́ем
2-я ас. набруза́еш набруза́еце
3-я ас. набруза́е набруза́юць
Прошлы час
м. набруза́ў набруза́лі
ж. набруза́ла
н. набруза́ла
Загадны лад
2-я ас. набруза́й набруза́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час набруза́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

набира́ться в разн. знач., возвр., страд. набіра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разумне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Набірацца розуму, станавіцца разумным, разумнейшым. [Чарнавус:] Я цешыўся, як .. [дачка] расла, разумнела, станавілася свядомым чалавекам... Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)