набрысці́, -брыду́, -брыдзе́ш, -брыдзе́; -брыдзём, -брыдзяце́, -брыду́ць; -бры́ў, -брыла́, -ло́; -брыдзі; зак.

1. на каго-што і без дап. Ідучы, выпадкова на каго-, што-н. наткнуцца, натрапіць, убачыць каго-, што-н.

Н. на леснічоўку.

2. безас. Прыйсці ў нейкай колькасці (разм.).

Набрыло нямала разявак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набрысці́

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. набрыду́ набрыдзё́м
2-я ас. набрыдзе́ш набрыдзяце́
3-я ас. набрыдзе́ набрыду́ць
Прошлы час
м. набры́ў набрылі́
ж. набрыла́
н. набрыло́
Загадны лад
2-я ас. набрыдзі́ набрыдзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час набры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

набрысці́ сов. набрести́, наткну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. набраў, ‑брыла, ‑ло; зак.

1. на каго-што і без дап. Ідучы, выпадкова на каго‑, што‑н. наткнуцца, натрапіць, убачыць каго‑, што‑н. Неяк пад восень, на тарфяным балоце, ноччу .. [Казя] набрыла на поўную вады [яму]... Брыль. І ў цяньку пад плотам я набрыў на хлопчыка, які соладка спаў. Пестрак. — Хадзем адсюль, а то яшчэ хто набрыдзе, сорамна будзе, — сказала Галя. Сабаленка. // перан.; без дап. З’явіцца, узнікнуць. Зноў набрылі тыя неспакойныя думы: а каб чаго не выйшла? Броўка.

2. безас. Разм. Прыйсці ў нейкай колькасці. Украінцаў тут гурма Й Старобінцаў нашых Набрыло, як на кірмаш, На багнаву пашу. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набрести́ сов., разг.

1. набрысці́; натра́піць; (натолкнуться) наткну́цца, найсці́;

2. (собраться в одном месте) набрысці́; найсці́, мног. панахо́дзіць; сабра́цца, мног. пазбіра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Набры́нуцьнабрысці, трапіць’ (ТС). Відаць, кантамінацыя: набрысціу, нарынуць ’натрапіць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наворышча ’нечаканае (выпадковае) спатканне’ (Бяльк.). Ад наўрацца ’выпадкова набрысці, нечакана сустрэцца’. Гл. наўрышча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́брыдзь ’валацуга’ (Бяльк.), ’чужыя людзі, непрыемныя для мясцовых жыхароў перасяленцы’ (бялын., Нар. сл.), укр. на́брід ’навалач’. Ад набрысці́. Гл. брысці́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наброд ’валацуга, заходжы падазронага выгляду’ (Бяльк.), ’зброд’: Наброд карова, глядзі і ня ўледзіш (Юрч. Фр. 3: ’шкадлівая’), наброды ’прыезджы чалавек, сям’я’ (мсцісл., Янк. 1), набродны ’прыблудны’ (рэчыц., Нар. сл.), рус. набро́днавалач’. Ад набрысці, брысці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нады́баць ’натрапіць, сустрэць’ (Сцяшк. Сл.; Сцяц., в.-дзв., Шатал.), надыбаць ’наткнуцца, набрысці’ (слонім., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), параўн. надыбаць рой ’знайсці ў лесе дупло з роем’ (ашм., З нар. сл.). Да ды́баць ’ісці, чыкільгаць’ (гл.), параўн. надыйсці́ ’натрапіць’: надышоў на грыбы (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)