набо́жнік
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
набо́жнік |
набо́жнікі |
| Р. |
набо́жніка |
набо́жнікаў |
| Д. |
набо́жніку |
набо́жнікам |
| В. |
набо́жнік |
набо́жнікі |
| Т. |
набо́жнікам |
набо́жнікамі |
| М. |
набо́жніку |
набо́жніках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
◎ Набожнік ’вышыты рушнік, які вешалі на абразы’ (Касп., Сцяшк., Др.-Падб., Дэмб. 1; бых., Янк. Мат., Гарэц.; круп., Нар. сл., Бяльк.), укр. чарн. набо́жнік ’тс’. Да багі ’абразы’, хутчэй за ўсё ў выніку сцяжэння набожны рушнік або па прадуктыўнай мадэлі, параўн. нарожнік, налобнік, нарукиўнік і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наку́тнік ’набожнік, рушнік, які вешаюць на абразы’ (Мат. Гом.). Да кут ’вугал, покуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Набра́знік ’рушнік, які вешаюць на абразы’ (Касп.). З *наа‑ бризнік (< на абразы), як надзежнік, набожнік (гл.), з наступным сцяжэннем галосных на стыку марфем, параўн. на‑ бражнік ’тс’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзе́жнік ’кавалак палатна, якім пакрывалі дзяжу’ (Сл. ПЗБ, Жд. 1, Сцяшк., Бяльск.; талач., Шатал., Мат. Гом., круп., Нар. сл.), надіжнык ’тс’ (драг., З нар. сл.), надзежніца ’тс’ (Мат. Гом.). У выніку семантычнага згортвання надзежны абрус або накідка на дзяжу > надзежнік, надзежніца, да дзяжа, дзежка, адносна словаўтварэння параўн. набожнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)