набо́жнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. набо́жнік набо́жнікі
Р. набо́жніка набо́жнікаў
Д. набо́жніку набо́жнікам
В. набо́жнік набо́жнікі
Т. набо́жнікам набо́жнікамі
М. набо́жніку набо́жніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Набожнік ’вышыты рушнік, які вешалі на абразы’ (Касп., Сцяшк., Др.-Падб., Дэмб. 1; бых., Янк. Мат., Гарэц.; круп., Нар. сл., Бяльк.), укр. чарн. набо́жнік ’тс’. Да багі ’абразы’, хутчэй за ўсё ў выніку сцяжэння набожны рушнік або па прадуктыўнай мадэлі, параўн. нарожнік, налобнік, нарукиўнік і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наку́тнікнабожнік, рушнік, які вешаюць на абразы’ (Мат. Гом.). Да кут ’вугал, покуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набра́знік ’рушнік, які вешаюць на абразы’ (Касп.). З *наа‑ бризнік (< на абразы), як надзежнік, набожнік (гл.), з наступным сцяжэннем галосных на стыку марфем, параўн. на‑ бражнік ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзе́жнік ’кавалак палатна, якім пакрывалі дзяжу’ (Сл. ПЗБ, Жд. 1, Сцяшк., Бяльск.; талач., Шатал., Мат. Гом., круп., Нар. сл.), надіжнык ’тс’ (драг., З нар. сл.), надзежніца ’тс’ (Мат. Гом.). У выніку семантычнага згортвання надзежны абрус або накідка на дзяжу > надзежнік, надзежніца, да дзяжа, дзежка, адносна словаўтварэння параўн. набожнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)