мінда́ліна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мінда́ліна мінда́ліны
Р. мінда́ліны мінда́лін
Д. мінда́ліне мінда́лінам
В. мінда́ліну мінда́ліны
Т. мінда́лінай
мінда́лінаю
мінда́лінамі
М. мінда́ліне мінда́лінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гла́нды, -аў, адз. гла́нда, ДМ -дзе, ж.

Паднябенныя міндаліны.

|| прым. гла́ндавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гла́нды, ‑аў; адз. гланда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм. Тое, што і міндаліны.

[Ад лац. glans (glandis) — жолуд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Зівачы́, зівачэ́ анат. ’міндаліны’ (Сл. паўн.-зах.). Ад зеў з суф. ‑ач (форма мн. л.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́разаць, ‑ражу, ‑ражаш, ‑рэжа; заг. вы́ражы і вы́раж; зак., што.

1. Выняць, дастаць, выдаліць што‑н. рэжучым інструментам. Выразаць мёд з вулля. Выразаць міндаліны.

2. Зрабіць выраз у чым‑н. Выразаць пройму. Выразаць праём у сцяне.

3. Вымежаваць, адмераць (участак зямлі, лесу і пад.); нарэзаць. [Гушка:] — З якога ж тады кавалка мне Сурвіла выража мае дзве дзесяціны? Чорны. Перш за ўсё.. [Каліна] зрабіў нажом на кары дрэваў зарубкі, каб адзначыць граніцы сваёй гаспадаркі, і выразаў сабе вельмі ладны кавалак пушчы. Багдановіч.

4. Вырабіць што‑н. разьбой. Выразаць лыжку.

5. Зрабіць рэжучым інструментам надпіс, малюнак і пад. Выразаць пячатку, ініцыялы. □ Трэба было ў дасканаласці авалодаць друкарскай тэхнікай, адліць адпаведныя шрыфты, выразаць вялікія літары гравюры. С. Александровіч.

6. Зрэзаць, адрэзаць для якой‑н. патрэбы. Выразаць лазіну.

7. Вынішчыць, забіць халоднай зброяй. Бандыты выразалі ўсю сям’ю. // Спілаваць, высечы. Выразаць лес. // Загрызці ўсіх або многіх (пра ваўкоў). Выразаць статак.

выраза́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да вы́разаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)