Мураве́й

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Мураве́й
Р. Мураўя́
Д. Мураўю́
В. Мураве́й
Т. Мураўё́м
М. Мураўі́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мураве́й м. мура́шка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мура́шка ж. мураве́й м.; мура́шка;

~кі па спі́не (ску́ры) бе́гаюць — мура́шки по спине́о́же) бе́гают

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Мроўка, ст.-бел. мровкамуравей’. Запазычана са ст.-польск. mrówka ’тс’ і ўжывалася паралельна з бел. паўнагалоснай формай моровка ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́рава ’месца, дзе многа мурашыных купін’ (жытк., Яшк.), мураве́й ’скопішча мурашак’ (Дразд.), мураве́ль ’мурашка’ (мазыр., Шатал.), муравей ’тс’ (Яруш.), муравельнік ’мурашнік’ (ТС), мураве́нік, мураве́ннік, мараві́ннік, муравейнік ’тс’ (Касп., Бяльк., Яшк., Сл. ПЗБ), му́раў ’тс’ (ТС), мурауё, мураўнік ’тс’ (ТС, Бес., Ян.; гродз., бар., Сл. ПЗБ). Укр. мураве́ль, рус. муравей, ст.-рус. моровии, рус.-ц.-слав. мравии, польск. mrówka, палаб. mórvĕ, н.-луж. mroja, в.-луж. mrowja, чэш. mravenec, славац. mravec, mravík, славен. mrávlja, mrȃv, mrȃvec, mravljinec, зб. mrȃvje, серб.-харв. мра̑в, макед. мрава, мравља, мравка, балг. мра́вка, мрава — усе са значэннем ’мурашка’. Прасл. morvьjь, morvьja з і.-е. *moru̯o: авест. maorīš, maoiri‑, перс. mor, ст.-інд. vamraṣ, с.-ірл. moirb, ст.-ісл. maurr, ст.-швед. myr, múra, лац. formīca, ст.-грэч. μύρμηξ, βύρμᾶξ, ὅρμικας ’мурашка’, літ. merva, marvá ’авадзень’ (Міклашыч, 202; Бернекер, 2, 79; Траўтман, 170; Покарны, 749; Махэк₂, 378; Бязлай, 2, 199). Рус. морове́й пад уплывам мурава́ ператварылася ў муравей (Фасмер, 3, 11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мураве́йнік ’парода мядзведзяў (Ursus formicarius, якія любяць раскопваць мурашнікі’ (Анік., Нас., Касп.). Разам з рус. пск., цвяр., перм. муравейник складае адзіны паўн.-бел.-рус. арэал. Да рус. мураве́й ’мурашка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Самура́й ’гарэзлівае дзіця’, перан. ’насякомае’ (Мат. Гом.). Тыпалагічна хутчэй першасным значэннем будзе ’насякомае’, потым ’гарэзлівае дзіця’. Тады з ⁺са‑мур‑ай, да кораня ‑мур‑, які ў мурашка, муравей (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муроўка1 ’мураванне’, ’матэрыял для муравання’ (ТСБМ, Нас.). Да мурава́ць (гл.).

Муроўка2 ’божая кароўка, Coccinella septipunctata’ (міёр., Шатал.). З ⁺мороўка, роднаснае да польск. mrówka < прасл. morvьjaмуравей’. Гл. мураве́йнік.

Муроўка3 ’мурава, густая мяккая трава’ (докш., Янк. Мат.; Бяльк.). Да мур2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́рахамуравей’ (драг., КЭС і З нар. сл.; малар., стол., Сл. Брэс.), мура́ха ’тс’ (Бес., Дразд.; бяроз., Шатал.), мурахо́уё ’мурашкі’ (рэч., Нар. сл.). Укр. мура́ха ’тс’, ’мурашкі’. Утвораны ад мур‑ы (гл. мурава́ты) пры дапамозе суфікса ‑аха (Слаўскі, SP, 1, 72). Палескае. З семантычным пераносам — мураха ’кузырка’ (Дразд.). Аналагічна ў іншых гаворках: параўн. рус. ярасл. мураша́ ’ўсялякія дробныя кузуркі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мур1 ’камяніца, мураваны будынак’, ’цагляны панскі дом’, ’сцяна, агароджа з каменняў, цэглы’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Жд. 1, Грыг., Шн. 2, Федар. 1, Яруш., Сцяц., Шат., Касп., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ, ТС), ’руіны’ (шальч., Сл. ПЗБ), му́рачак ’прымурак’ (Сцяц.), мураваны ’цагляны’ (Нас., Сцяшк., Касп.), ’надзейны’ (Крыў., Дзіс.), мураваць ’будаваць з каменя або цэглы’, ’пакрываць лёдам’, мураванка ’невялікая камяніца’ (ТСБМ, Нас., Жд. 1, Шат., Юрч., Касп.; КЭС, лаг.), ’брукаваная дарога’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), ст.-бел. муръ ’цагляная або каменная сцяна’, ’будаўнічы матэрыял’, муровати ’мураваць’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. mur, murować, якія з с.-в.-ням. mûre, mûren (Жураўскі, Бел. мова, 62; Булыка, Лекс. запазыч., 97 і 93; Чартко, Пыт. мовазн., 119 і Бел. лінгв. зб., 151; Кюнэ, Poln., 79) < лац. mūrus ’сцяна, вал, ахова, драўляная вежа’.

Мур2, му́рава, му́раўка ’зялёная трава’ (Нас., Растарг., Ян., Сцяшк. Сл.), му́рава, му́раво, му́раў ’трава, якой зарастае двор’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), ’дзірван’ (Яруш.; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС), му́рова ’гладун гладкі, Herniaria glabra L.’ (жытк., Бейл.), мура́ва ’метлюжок аднагадовы, Poa annua L.’ (Гарэц.; маг., Кіс.), ’метлюжок звычайны, Poa trivialis L.’ (гродз., Кіс.), ’мурожніца, Testuca elatior L.’ (Касп., Мядзв.); брэсц., пін. ’аблог’, мін., слаўг. ’самае лепшае лугавое сена’ (Янк.), мурава́, мура́ўка ’густазялёная маладая трава’, ’сухадольная сенажаць з добрай травой’, ’газон’ (ТСБМ, Касп., Яшк., Мядзв., Др.-Падб.), мурава́нка ’хаціна, пакрытая дзірваном ці муравою’ (Нас.), муравец ’галадок аднагадовы, Scleranthus annus L.’ (маг., Кіс.; Касп.), муравы́, мураўцовы ’светла-зялёны’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Укр. мурава́, рус. мур, мура́, мурок, мура́к, муравей, мурави́на ’зялёная трава, месца, парослае ёю’, пск. ’май’, варон. ’плесень’, ст.-рус. мурава́ ’трава’; польск. muraw, murawa, murawnik, murawica, murawina, murawne ’зялёная трава, дзірван’, чэш. muravěnka ’сорт жыта’, славац. murava ’дзірван’, славен. murȃva ’мяккая трава’, mȗrava ’казлаброд, Tragopogon pratensis’, morȃvka ’купальнік горны, Arnica montana L.’, серб.-харв. му̀рава ’чарнакорань махнаты, Scorzonera villosa L.’, балг. мура́ва ’нізкая трава’. Найбліжэйшыя і.-е. адпаведнікі: лат. maũrs, maura, mauriņš ’дзірван, газон, трава ля хаты, на двары’, mauragas ’ястрабок валасісты, Hieratium philosello L.’, ’падалешнік, Asarum L.’, літ. máuras ’раска малая, Lemna minor L.’ (Мацэнаўэр, 10, 349; Буга, Rinkt, 1, 468; Мюленбах-Эндзелін, 2, 569; Фасмер, 3, 10; Бязлай, 2, 207). Далей няясна. Абаеў (Studia linguistica, 8) параўноўвае слав. murava ’мурава’ з грузінск. muro‑balaxi ’сакавітая, густая трава’.

Мур3 ’зык, вэрхал, моцны крык, гармідар’ (Растарг.), бран. мур рвать ’моцна квічэць, патрабуючы корму’. Балтызм. Параўн. літ. mauróti ’раўці’.

Мур4, мурк ’пра мурлыканне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. mur̃kti ’мурлыкаць’.

Мур5 ’міра’ (мсцісл., бых., віц., Рам. 8), му́ра ў выразе адным мурам мазаны (Нас.), рус. бран., новасіб. мур, варонеж. му́рава ’ялей, міра’, ’лампадны алей’. Да ст.-рус., ст.-слав. мѷро ’міра, націранне алеем’. Да мі́ра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)