Муроўка 1 ’мураванне’, ’матэрыял для муравання’ (ТСБМ, Нас.). Да мурава́ць (гл.).

Муроўка 2 ’божая кароўка, Coccinella septipunctata’ (міёр., Шатал.). З ⁺мороўка, роднаснае да польск. mrówka < прасл. morvьja ’муравей’. Гл. мураве́йнік.

Муроўка 3 ’мурава, густая мяккая трава’ (докш., Янк. Мат.; Бяльк.). Да мур 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)