мло́сны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мло́сны мло́сная мло́снае мло́сныя
Р. мло́снага мло́снай
мло́снае
мло́снага мло́сных
Д. мло́снаму мло́снай мло́снаму мло́сным
В. мло́сны (неадуш.)
мло́снага (адуш.)
мло́сную мло́снае мло́сныя (неадуш.)
мло́сных (адуш.)
Т. мло́сным мло́снай
мло́снаю
мло́сным мло́снымі
М. мло́сным мло́снай мло́сным мло́сных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мло́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да млосці. У Ярыгі кружылася галава, але пачуццё звычайнай чалавечай цікаўнасці перамагло млосную слабасць. Лынькоў.

2. перан. Прыкры, цяжкі; моташны. Млосны камарыны гуд. Млосная ноч. □ Стаіць млосная, з густым пахам соснаў і ягад, цішыня. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мло́сць, -і, ж.

Непрыемнае самаадчуванне, якое наступае звычайна перад стратай прытомнасці, рвотай.

|| прым. мло́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нудо́та, -ы, ДМо́це, ж. (разм.).

1. Тое, што і нуда (у 1 і 3 знач.).

2. Пра млосны стан, які бывае перад ірвотай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ну́дзіць, -дзіць; безас., незак.

1. Пра млосны стан, які бывае перад ірвотай.

2. перан. Пра адчуванне агіды да каго-, чаго-н. (разм.).

Мяне нудзіць ад яго прамоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Знудзі́ць ’зрабіцца блага, вырваць’. Рус. дыял. знуди́ть смал. ’давесці да благога стану’, цвяр., пск. ’балець, ламаць’, укр. знуди́ти ’надакучыць’, ’апрыкраць’, польск. znudzić ’надакучыць’, чэш. znuditi, славац. znudiť ’тс’, серб.-харв. сну̏ждити се ’надакучыць, выклікаць кепскі настрой’, макед. снужди се ’надакучыць’. Ц.-слав. изнѫдити ’выганяць, вырываць’. Прасл. jьz‑nud‑i‑ti — прэфіксальны дзеяслоў; гл. нудзіць ’адчуваць млосны стан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Млосць, паст. млось ’пачуццё слабасці, якое наступае перад стратай прытомнасці, рвотай’, ’прыкрасць’ (ТСБМ, Нас.; мін., драг., КЭС; віл., воран., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), млосны ’сумны, прыкры; які даводзіць сябе да знямогі’ (Нас.), ’маласольны’ (маст., Сл. ПЗБ), млосна ’нядобра, моташна, нязносна’ (ТСБМ, Грыг., Гарэц., Яруш., Мядзв., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., ТС). Ст.-рус. мдлость ’слабасць’ (XVI ст.). Відаць, запазычана са ст.-польск. mdłość. Гл. таксама млець, мдле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нудо́та, ‑ы, ДМ ‑доце, ж.

Разм.

1. Тое, што і нуда (у 1, 3 знач.). Па.. [Язэпку] напала такая нудота, што хацелася кінуць-рынуць усё ды бегчы без аглядкі. Якімовіч. Серафіме думалася, што стары тырчыць тут на кухні ад нудоты, нават замінае ёй сваімі роспытамі. Сабаленка. Лес плакаў па сонцы і леце. Асенняя пустэча і нудота былі і тут. Хомчанка.

2. Пра млосны стан, які бывае перад рвотай. Адчуваючы стомленасць, боль у зацёкшай параненай назе, нудоту ад выкураных самакрутак, Сяргей складваў усё напісанае ў стосік. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ну́дзіць, ‑дзіць; безас. незак.

1. Пра млосны стан, які бывае перад рвотай. Хлопцы вярнуліся да рукзакоў, той-сёй прыклаўся да сваіх пляшак, бо самалёт добра кідала і некаторых пачало нудзіць. Новікаў. Ванду нудзіла. Каб не зваліцца з ног, яна прытулілася да сцяны. Мяжэвіч.

2. перан. Разм. Пра пачуццё агіды да каго‑, чаго‑н. [Шпакоўскі:] — Нудзіць мяне, калі ты ныеш. Гурскі. Мяне ўжо нудзіла ад .. [балаганных] відовішчаў. Мікуліч.

нудзі́ць, нуджу́, ну́дзіш, ну́дзіць; незак.

1. па кім-чым і без дап. Тое, што і нудзіцца. — Так, мы ўсе тут нудзім па радзіме ды па блізкіх, але... Ліба не дасказала. — Толькі ў адных больш шансаў на зварот, а ў другіх іх меней... Гартны. Цяпер.. [дзядзька Язэп] не так нудзіць, больш можа гаварыць аб Міхале — прывык патроху, што памёр ён. Чорны.

2. каго і без дап. Выклікаць, наганяць пачуццё нуды. Па-ранейшаму [Міканор] не таіў, што ўся гэта гаворка нудзіць яго. Мележ. Апошні агеньчык мой дагарае. І студзіць, і нудзіць асенні дождж. Вярба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)