меркава́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
меркава́нне |
меркава́нні |
| Р. |
меркава́ння |
меркава́нняў |
| Д. |
меркава́нню |
меркава́нням |
| В. |
меркава́нне |
меркава́нні |
| Т. |
меркава́ннем |
меркава́ннямі |
| М. |
меркава́нні |
меркава́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
меркава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Думка, погляд.
Слушнае м.
2. Разлік, дапушчэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
меркава́нне ср.
1. сужде́ние, мне́ние, соображе́ние, усмотре́ние;
2. расчёт м.; предположе́ние;
свае ~нні — свои́ соображе́ния
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
меркава́нне, ‑я, н.
1. Думка, погляд. Відаць, думка была слушная, бо таварышы падтрымалі меркаванне радыста. Шыцік. — Чалавек як прывыкне да дамашняй стравы, дык яго хоць у рэстараны завядзі — не наесца, — выказаў сваё меркаванне Казлюк. Няхай. // Вынік роздуму. Вера Антонаўка коратка пазнаёміла выпускніцу з двума меркаваннямі камісіі. Васілевіч.
2. Разлік, дапушчэнне. Ішоў дзед Талаш з такім меркаваннем, каб на сядзібу папасці ў сутонне. Колас. Партызаны выказвалі свае меркаванні пра тое, што магло здарыцца з Мікалаем Мікалаевічам. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асуджэ́нне, -я, н.
1. гл. асудзіць.
2. Неадабральнае меркаванне, ганьбаванне, вымова.
У яго голасе чулася а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прэзу́мпцыя, ‑і, ж.
1. Кніжн. Меркаванне, здагадка.
2. У юрыдычнай практыцы — меркаванне, якое лічыцца правільным, верагодным, пакуль не даказана адваротнае.
[Ад лац. praesumptio — меркаванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дара́дчы, -ая, -ае.
Звязаны з правам выказаць меркаванне, але не выносіць рашэнне.
Дэлегаты з правам дарадчага голасу.
Д. пакой.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
праблематы́чны, -ая, -ае (кніжн.).
1. Яшчэ недаказаны, які з’яўляецца праблемай.
Праблематычнае меркаванне.
2. Малапраўдападобны, няпэўны.
Праблематычная заява.
|| наз. праблематы́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
праблематы́чны, ‑ая, ‑ае.
Недаказаны, які з’яўляецца праблемай. Праблематычнае меркаванне. // Малапраўдападобны, няпэўны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руцінёрскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да руцінёра, руцінёрства. Руцінёрскае меркаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)