машы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж.
1. Механізм або сукупнасць механізмаў, што выконваюць пэўную работу, ператвараючы адзін від энергіі ў другі.
Паравая м.
Вязальная м.
2. перан. Аб арганізацыі, асобе, якая дзейнічае падобна механізму бесперабойна і дакладна; сістэма.
Ваенная м.
3. Тое, што і аўтамабіль.
Легкавая м.
|| прым. машы́нны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
М. парк.
М. пераклад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
машы́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
машы́на |
машы́ны |
| Р. |
машы́ны |
машы́н |
| Д. |
машы́не |
машы́нам |
| В. |
машы́ну |
машы́ны |
| Т. |
машы́най машы́наю |
машы́намі |
| М. |
машы́не |
машы́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
машы́на ж., в разн. знач. маши́на;
парава́я м. — парова́я маши́на;
лічы́льная м. — счётная маши́на;
дзяржа́ўная м. — госуда́рственная маши́на;
легкава́я м. — легкова́я маши́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
машы́на, ‑ы, ж.
1. Сукупнасць механізмаў, прызначаная для пераўтварэння энергіі, выканання пэўнай карыснай работы, збору, захоўвання і выкарыстання інфармацыі. Швейная машына. Сельскагаспадарчыя машыны. Вылічальная машына. // перан. Пра чалавека, які дзейнічае машынальна, бяздумна, як аўтамат. // перан. Аб чым‑н. складаным, што дзейнічае падобна механізму бесперабойна і дакладна; сістэма. Беларуская Савецкая Рэспубліка першай прыняла на сябе ўдар пачварнай ваеннай машыны гітлерызму. Клімковіч.
2. Транспартны сродак, які прыводзіцца ў рух пры дапамозе якога‑н. рухавіка. Да свірна пад’ехала машына, на яе пачалі грузіць мяхі. Шахавец. // Уст. Поезд, цягнік. Вось кончан лес, і Стоўбцы блізка. Туман на возера лёг нізка, Вада шумела каля млына, Свістала голасна машына. Колас.
•••
Як заведзеная машына — а) рытмічна, аднастайна, бесперапынна; б) механічна, не думаючы (рабіць што‑н.).
[Фр. machine ад лац. machina.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Машы́на ’сукупнасць механізмаў, якія выконваюць карысную работу’, ’транспартны сродак з рухавіком, аўтамашына’, ’поезд’, ’веласіпед’, ’чалавек-аўтамат’, ’сячкарня’, ’паравоз’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ). Відавочна, з польск. maszyna, якое з франц. machinę ’тс’. Апошняе праз лац. machina ўзыходзіць да ст.-грэч. дар. μαχανά ’прыстасаванне’. Гл. таксама махі́на. Дапускаецца ў якасці мовы-пасрэдніцы і руская. Сюды ж машыні́ст(ы), машыні́стка, машыніза́цыя; машы́нка ’частка лямпы на магазіне’; ’пішучая машынка’, ’прылада для стрыжкі валасоў’, ’запальнічка’, ’пліта з фаеркамі’, маладз., маст. ’кнопкі’, драг. машэ́нка ’маланка ў вопратцы’ і ’каварства, падман’ (ТСБМ, Жд. 1, Сцяшк., Сцяц., В. В., Мат. Гом., Нар. сл., Сл. ПЗБ, КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
машына...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. машына, машынны, напр.: машыназабеспячэнне, машынапракатны, машынаўладальнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
машы́на-гадзі́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
машы́на-гадзі́на |
машы́на-гадзі́ны |
| Р. |
машы́на-гадзі́ны |
машы́на-гадзі́н |
| Д. |
машы́на-гадзі́не |
машы́на-гадзі́нам |
| В. |
машы́на-гадзі́ну |
машы́на-гадзі́ны |
| Т. |
машы́на-гадзі́най машы́на-гадзі́наю |
машы́на-гадзі́намі |
| М. |
машы́на-гадзі́не |
машы́на-гадзі́нах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
машы́на-зме́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
машы́на-зме́на |
машы́на-зме́ны |
| Р. |
машы́на-зме́ны |
машы́на-зме́н |
| Д. |
машы́на-зме́не |
машы́на-зме́нам |
| В. |
машы́на-зме́ну |
машы́на-зме́ны |
| Т. |
машы́на-зме́най машы́на-зме́наю |
машы́на-зме́намі |
| М. |
машы́на-зме́не |
машы́на-зме́нах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
машына...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «машына», напрыклад: машыназнаўства, машынабудаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зігза́г-машы́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
зігза́г-машы́на |
зігза́г-машы́ны |
| Р. |
зігза́г-машы́ны |
зігза́г-машы́н |
| Д. |
зігза́г-машы́не |
зігза́г-машы́нам |
| В. |
зігза́г-машы́ну |
зігза́г-машы́ны |
| Т. |
зігза́г-машы́най зігза́г-машы́наю |
зігза́г-машы́намі |
| М. |
зігза́г-машы́не |
зігза́г-машы́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)