мачу́ла
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
мачу́ла |
мачу́лы |
| Р. |
мачу́лы |
мачу́л |
| Д. |
мачу́ле |
мачу́лам |
| В. |
мачу́лу |
мачу́лы |
| Т. |
мачу́лай мачу́лаю |
мачу́ламі |
| М. |
мачу́ле |
мачу́лах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Мачу́ла 1, мачу́ло, мачу́лішча, мачу́ліска ’мачыльня, сажалка, лужа, яма на балоце, акно сярод плаву, агароджанае калкамі месца ў возеры, дзе мочаць лён’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; полац., ушац., Нар. лекс.). Беларускае. Да мачы́ць (гл. мача́ць). Сюды ж мачу́льнік ’сноп канапель, прыгатаваны для мачэння’ (паст., Сл. ПЗБ).
Мачула 2 ’рагоз, Typha latifolia L.’ (маг., Кіс.). У выніку пераносу значэння ’яма, сажалка’ на назву расліны, якая расце там. Да мачу́ла 1.
Мачула 3 ’перакладзіна на рыштаваннях’ (ст.-бел., XVII ст.) запазычана са ст.-польск. maczulec, якое з ням. Netzholz (Булыка, Лекс. запазыч., 97; Варш. сл., 2, 841).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мочала, мочула ’мачулішча’ (навагр., іўеў., Сл. ПЗБ). Да мачу́ла 1 (гл.). Параўн. таксама мочыла ’месца, дзе мачылі каноплі, пяньку’ (іўеў., Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мача́ла 1 ’тонкія, доўгія палоскі з лубянога слою ліпавай кары, з якіх вырабляюць рагожу, вяроўкі і інш.’ (ТСБМ; в.-дзв., шчуч., Сл. ПЗБ), мача́лка ’вехаць для змывання гразі, мыцця посуду’ (там жа), мачу́ла, мачу́лка ’тс’, вымачанае лыка’ (чэрв., Сл. ПЗБ; Нас., Грыг., Маш.), мачу́льнік ’чалавек, які вырабляе мачалкі’ (Нас.). Да мачыць (гл. мачы́ць): ’мачала вырабляецца шляхам вымочвання кары ў вадзе’ (Фасмер, 2, 666). Мена ‑ал‑ у ‑ул‑ пад уплывам лексемы мачу́ла 1 (гл.). Укр. мачу́ла мачалка, вяхотка’, відаць, з бел.
*Мача́ла 2, мочало ’растопленае сала або смятана, у якую мачаюць бліны, пірагі’ (Вешт.). Да мача́ць (гл.). Аб суфіксе ‑lo ў функцыі Nomen acti гл. Слаўскі, SP, 1, 104.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)