мача́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой.

М. — нацыянальная страва беларусаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мача́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мача́нка мача́нкі
Р. мача́нкі мача́нак
Д. мача́нцы мача́нкам
В. мача́нку мача́нкі
Т. мача́нкай
мача́нкаю
мача́нкамі
М. мача́нцы мача́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мача́нка ж., кул. мача́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мача́нка, ‑і, ДМ ‑чанцы, ж.

Страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой. Першай з гарачых закусак была падала мачанка з блінамі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мача́нка, муча́нка ’страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой’ (лях., глус., Янк. Мат.; мін., КЭС; КЭС, лаг.; смарг., Сл. ПЗБ; Касп., Шат., Бяльк., ТС), пух. ’амлет’ (Сл. ПЗБ); мача́нне, мача́ня, моча́нье, мача́ньёмачанка’ (ТСБМ, Янк. 2, Мат. Гом.; докш., Янк. Мат.), ’тук’ (капыл., Нар. словатв.), ’мачанка з канапель, маку’ (віл., чэрв., Сл. ПЗБ), ’тварог, расцёрты з малаком і смятанай, у які мачаюць бліны’ (ТСБМ, Ян., Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. словатв., ТС), ’варэнне’ (хойн., Мат. Гом.). Беларускае. Да мача́ць (гл.). Польск. maczanka ’грэнка з намочанага хлеба’ семантычна адрозніваецца ад беларускай лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мача́нне, -я, н.

1. гл. мачаць.

2. Тое, што і мачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мача́нне ср.

1. (действие) мака́ние, обма́кивание;

2. см. мача́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сма́чны, -ая, -ае.

1. Прыемны на смак (у 2 знач.); апетытны.

Смачныя яблыкі.

Смачная мачанка.

2. перан. Які прыносіць задавальненне; прыемны.

С. сон.

Смачныя перспектывы.

3. перан. Сакавіты, каларытны.

С. выраз.

|| наз. сма́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мача́лкамачанка’ (беласт., Сл. ПЗБ), тур. моча́лка ’тс’ (ТС) — у выніку кантамінацыі лексем мачала і мачанка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́траўка ’страва з кураціны’ (хойн., Мат. Гом.). Відаць, дэфармаванае патраўка ’страва, верашчака, мачанка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)