маца́к, -а́ і -у́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

1. -а́. Здаровы, моцны чалавек.

2. -у́. Моцны тытунь, напітак і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маца́к

‘моцны тытунь, напітак’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. маца́к
Р. мацаку́
Д. мацаку́
В. маца́к
Т. мацако́м
М. мацаку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маца́к

‘здаровы, моцны чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. маца́к мацакі́
Р. мацака́ мацако́ў
Д. мацаку́ мацака́м
В. мацака́ мацако́ў
Т. мацако́м мацака́мі
М. мацаку́ мацака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маца́к, -ка́ м., разг.

1. (о человеке) крепы́ш;

2. (о табаке, напитке и т.п.) кре́пкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маца́к, ‑а і ‑у, м.

Разм.

1. ‑а. Здаровы, моцны чалавек.

2. ‑у. Моцны тытунь або напітак. «Ідзі, Аўдоля, пасядзі, трохі адпачні. Закуры .. мацаку, усё роўна ты ў нас за мужчыну ідзеш». Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маца́к ’велікоднае яйка з моцнай шкарлупінай’, ’моцны, дужы чалавек’ (Янк. 1, ТСБМ, Сцяшк., Шат., Мат. Гом., Ян.), драг. моцу́к, моцю́к ’моцнае яйка’ (КЭС, З нар. сл.), шчуч. мацачок (Сцяшк. Сл.), мацак ’моцны тытунь або напітак’ (ТСБМ). Укр. моца́к ’дужы чалавек’, ’моцнае яйка’. Утвораны ад моц (гл.) пры дапамозе суф. ‑ак (Сцяцко, Афікс. наз., 146) першапачаткова са значэннем ’характарыстыка асобы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крепы́ш разг. маца́к, -ка́ м.; здаравя́ка, -кі м., здаравя́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мацая́мацак’ (Юрч.). Да мацаваць (гл.). Аб суфіксе ‑ěja гл. Слаўскі, SP, 1, 87; Сцяцко, Афікс. наз., 86.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)