Маца́к ’велікоднае яйка з моцнай шкарлупінай’, ’моцны, дужы чалавек’ (Янк. 1, ТСБМ, Сцяшк., Шат., Мат. Гом., Ян.), драг. моцу́к, моцю́к ’моцнае яйка’ (КЭС, З нар. сл.), шчуч. мацачок (Сцяшк. Сл.), мацак ’моцны тытунь або напітак’ (ТСБМ). Укр. моца́к ’дужы чалавек’, ’моцнае яйка’. Утвораны ад моц (гл.) пры дапамозе суф. ‑ак (Сцяцко, Афікс. наз., 146) першапачаткова са значэннем ’характарыстыка асобы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)