марына́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. марына́рка марына́ркі
Р. марына́ркі марына́рак
Д. марына́рцы марына́ркам
В. марына́рку марына́ркі
Т. марына́ркай
марына́ркаю
марына́ркамі
М. марына́рцы марына́рках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Марына́рка ’цёплае, кароткае паліто’ (Сцяшк.), ’світка, якая апранаецца на кажух’ (Жд. 1), ’пінжак’ (Касп., Яруш.), ’пінжак, каптан з даматканага сукна’ (Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл.; Сл. Брэс.). З польск. marynarka ’тс’ < marynara ’кароткая куртка без таліі’ < marynarz ’матрос’ (Варш. сл., 2, 891; Кюнэ, 76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пужа́кмарынарка, пінжак’, паржак ’тс’ (ветк., хойн., нараўл., Мат. Гом.). З рус. пиджак < англ. pea‑jacket, гл. жакет (Фасмер, 3, 259) з характэрным для палескнх гаворак спрашчэннем спалучэння дж > ж і, магчыма, іранічным збліжэннем з пужаць ’палохаць’ ці дэфармацыяй у выніку дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)