марфалагі́чна

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
марфалагі́чна - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

марфалагі́чна-сінтаксі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. марфалагі́чна-сінтаксі́чны марфалагі́чна-сінтаксі́чная марфалагі́чна-сінтаксі́чнае марфалагі́чна-сінтаксі́чныя
Р. марфалагі́чна-сінтаксі́чнага марфалагі́чна-сінтаксі́чнай
марфалагі́чна-сінтаксі́чнае
марфалагі́чна-сінтаксі́чнага марфалагі́чна-сінтаксі́чных
Д. марфалагі́чна-сінтаксі́чнаму марфалагі́чна-сінтаксі́чнай марфалагі́чна-сінтаксі́чнаму марфалагі́чна-сінтаксі́чным
В. марфалагі́чна-сінтаксі́чны (неадуш.)
марфалагі́чна-сінтаксі́чнага (адуш.)
марфалагі́чна-сінтаксі́чную марфалагі́чна-сінтаксі́чнае марфалагі́чна-сінтаксі́чныя (неадуш.)
марфалагі́чна-сінтаксі́чных (адуш.)
Т. марфалагі́чна-сінтаксі́чным марфалагі́чна-сінтаксі́чнай
марфалагі́чна-сінтаксі́чнаю
марфалагі́чна-сінтаксі́чным марфалагі́чна-сінтаксі́чнымі
М. марфалагі́чна-сінтаксі́чным марфалагі́чна-сінтаксі́чнай марфалагі́чна-сінтаксі́чным марфалагі́чна-сінтаксі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Пабо́рац ’зборшчык падаткаў’ (Нас., Др., Гарэц.), пабо́рца ’тс’ (Нас.). Ст.-бел. поборца ’тс’ з польск. poborca ’тс’ (Булыка, Запазыч., 247). Форма паборац марфалагічна набліжана да ўсходнеслав. утварэнняў на ‑ьcь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кукав́аць ’ствараць гукі, падобныя на «ку‑ку»’ (ТСБМ, Нас.). Гукапераймальнае. Параўн. укр. кукувати, рус. куковать, польск. kukować, в.-луж. kukować ’тс’. Балтыйскія паралелі (літ. kaũkti ’быць’) далёкія семантычна і марфалагічна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́ршка ’рыбалоўная снасць’ (Бес.). Фанетычна — гэта палеская форма, марфалагічна — памяншальнае ўтварэнне да слав. vьrša (гл. ве́рша). Але вэ́ршка — не памяншальная форма, а ўтварэнне з самастойнай семантыкай. Параўн. укр. ве́ршка ’рыбалоўная прылада — кошык з пруцца лазы’, а верша ’плецены з пруцца конус’ (гл. Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэзг ’бэз’ (Мурашка, Лінгв. даследв., БДУ, Мінск, 1971, 153–154). Прасл. *bъzgъ (ст.-чэш. bezh, славен. bezg, серб.-харв. базаг; гл. Махэк, Jména rostl., 221–222; Махэк₂, 52–53) няма ў польскай мове (якая толькі адна можа быць крыніцай запазычання бел. слова). Мяркуем, што бел. бэзгмарфалагічна-фанетычная трансфармацыя польск. bezd ’тс’ (гл. бэзд), новаўтварэнне з бэзд, заснаванае на ўскосных склонавых формах (фанетычных).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аддаду́рыць ’адставіць’ (Сцяц.), аддудурыць ’адтапырыць’ (Яўс.), аддыдурыць ’адставіць дудкаю (хвост)’ (Бяльк.), аддудырыць ’адставіць нязграбна, няўклюдна’ (Юрч. Сін.), аддудыраны ’адтапыраны’ (Янк. II), аттатурыць ’адтапырыць’ (там жа), аттатураны ’адтапыраны’ (там жа). Тлумачэнне Бялькевіча мае ясныя рысы народнай этымалогіі. Марфалагічна тут біпрэфіксальная форма дзеяслова з разавым дзеяннем (ад‑да‑дур‑ыць). Слова, магчыма, літоўскага паходжання: atadùrti ’адыходзіць’, sudùrdyti ’адставіць з першаснага палажэння’. Наконт літ. dùrti ’штурхаць’ гл. Фрэнкель, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёваць1 ’жыць, дыхаць’: «Якей зь яго жыціль, чуць клёвыіць» (Юрч. Фраз. 2, З нар. сл.). Да клёваць2 (гл.). Развіццё значэнняў: ’біцца (пра сэрца)’ > ’дыхаць’. Існуе версія аб балтыйскім паходжанні разглядаемай лексемы. Але словы, якія разглядаюцца як магчымая крыніца для беларускай групы лексікі, далёкія семантычна і фанетычна і марфалагічна неадпаведныя: літ. kliáutis ’давяраць’, kliáuti ’зачапляць’ (параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 67).

Клёваць2 ’тоўкаць, торкаць, пульсаваць’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Да кляваць (гл.). Параўн. укр. клювати ’пульсаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́ква1 ’два брусы, верхнімі канцамі злучаныя пад вуглом, а ніжнімі прымацаваныя да бэлек’ (ТСБМ, Сцяшк., Грыг., Шушк., Мядзв., Др.-Падб., Гарэц., Шн., Тарнацкі, Studia, В. В., Яшк., Бяльк., Бломкв., Хар., ТС, Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр. кроква, рус. кроква ’тс’, славен. krokva ’тс’, польск. krokiew, чэш. krokev, славац. krocva ’тс’. Прасл. kroky да krokъ (гл. крок) па знешняму падабенству (Брукнер, 269). Іншыя версіі малаверагодныя. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 12, 184.

Кро́ква2 ’густы, малады, тонкі лес, звычайна на нізкіх вільготных месцах’ (Яшк.). Да крокаць (гл.). Магчыма, пад уплывам марфалагічна тоеснага дрыгва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катэ́лка ’хлебны, гліняны шарык’ (Касп.). Не вельмі яснага паходжання; няма, здаецца, падобных форм у іншых мовах (гл. СРНГ, Даль, Трубачоў, Эт. сл.). Зыходзіць трэба, магчыма, з вядомага ўтварэння, празрыстага марфалагічна *katalъka (ад *katati; з элементам ‑l‑, што сустракаецца ў дзеепрыметніках мінулага часу). Параўн. у Даля: ката́лка ’што качаюць, дзіцячыя цацкі на колах; чым качаюць, качалка для качання бялізны; на чым катаюцца, каток, горка, рагожка для катання’ (гл. яшчэ СРНГ, 13, 121–122). Магчыма, калісьці націск быў на першым складзе (параўн. рус. ка́талки ’гульня ў шар’). Пры перанясенні націску на другі склад нібы аднаўляецца вакалізм «э» пад націскам. Параўн. чаргаванне ў бел. мове эа ў залежнасці ад месца націску.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)