марфалагі́чна
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| марфалагі́чна |
- |
- |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
марфалагі́чна-сінтаксі́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
марфалагі́чна-сінтаксі́чны |
марфалагі́чна-сінтаксі́чная |
марфалагі́чна-сінтаксі́чнае |
марфалагі́чна-сінтаксі́чныя |
| Р. |
марфалагі́чна-сінтаксі́чнага |
марфалагі́чна-сінтаксі́чнай марфалагі́чна-сінтаксі́чнае |
марфалагі́чна-сінтаксі́чнага |
марфалагі́чна-сінтаксі́чных |
| Д. |
марфалагі́чна-сінтаксі́чнаму |
марфалагі́чна-сінтаксі́чнай |
марфалагі́чна-сінтаксі́чнаму |
марфалагі́чна-сінтаксі́чным |
| В. |
марфалагі́чна-сінтаксі́чны (неадуш.) марфалагі́чна-сінтаксі́чнага (адуш.) |
марфалагі́чна-сінтаксі́чную |
марфалагі́чна-сінтаксі́чнае |
марфалагі́чна-сінтаксі́чныя (неадуш.) марфалагі́чна-сінтаксі́чных (адуш.) |
| Т. |
марфалагі́чна-сінтаксі́чным |
марфалагі́чна-сінтаксі́чнай марфалагі́чна-сінтаксі́чнаю |
марфалагі́чна-сінтаксі́чным |
марфалагі́чна-сінтаксі́чнымі |
| М. |
марфалагі́чна-сінтаксі́чным |
марфалагі́чна-сінтаксі́чнай |
марфалагі́чна-сінтаксі́чным |
марфалагі́чна-сінтаксі́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
vowel [ˈvaʊəl] n. ling. гало́сны гук; гало́сная лі́тара;
vowel gradation абля́ўт, марфалагі́чна абумо́ўленае чаргава́нне гало́сных
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ДЭТЭРМІНА́ЦЫЯ (ад лац. determinatio абмежаванне, вызначэнне) у эмбрыялогіі ўзнікненне якасных адрозненняў паміж часткамі зародка на стадыях развіцця, якія папярэднічаюць з’яўленню ў іх марфалагічна выразных закладак органаў і тканак; адно з асн. паняццяў тэорыі антагенезу. Вылучаюць Д. тканкавую (спецыфічнасць тканак) — абумоўленую філагенетычна ўласцівасць тканкавых структур змяняцца пад уплывам розных уздзеянняў у акрэсленых межах, захоўваючы якасныя адрозненні адна ад адной і Д. полу, якая абумоўлена наяўнасцю Y-храмасомы. Д. прыводзіць да марфалагічна бачнай дыферэнцыроўкі. На Д. арганізма, які развіваецца, асн. ўплыў аказваюць генетычныя фактары, з’явы экспрэсіі генаў пад уплывам індукцыйных уздзеянняў, уплыў навакольнага асяроддзя, узаемадзеянне клетак і ўзровень інтэграцыі цэласнага арганізма.
А.С.Леанцюк.
т. 6, с. 362
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСЕЎДАГАМІ́Я (ад псеўда... + ...гамія),
несапраўднае апладненне. У грыбоў і ніжэйшых раслін — асобны тып працэсу размнажэння (псеўдаміксіс), пры якім адбываецца зліццё двух марфалагічна не дыферэнцыраваных па прыкметах полу вегетатыўных клетак. У пакрытанасенных раслін і жывёл вынікам П. бывае андрагенез або гінагенез.
т. 13, с. 99
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́Я,
назва ліста папарацей, звычайна буйнога, моцна расчлянёнага, перыстарассечанага, падобнага на галінку. Марфалагічна адпавядае цэлым буйным галінкам іх верагодных продкаў — рыніяфітаў. Існуюць навук. доказы, што лісце папарацей узнікла з галінак у выніку іх сплесквання і абмежавання ў росце. Ваяй таксама наз. лісце пальмаў.
т. 4, с. 51
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБУ́ЗІНА,
шматнасенны несапраўдны ягадападобны плод кветкавых раслін, звычайна з сакаўнымі прамежкавым і ўнутр. слаямі каляплодніка (меза- і эндакарпа), плацэнтамі і тоўстым, шчыльным або цвёрдым вонкавым экзакарпам. Ва ўтварэнні гарбузіны прымае ўдзел кветаложа. Марфалагічна гарбузіна — ніжняя паракарпная ягада. Характэрна для агурка, гарбуза, кавуна, дыні і інш. раслін з сям. гарбузовых.
т. 5, с. 56
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лінеён
(н.-лац. linnaeon)
сукупнасць марфалагічна падобных і блізкароднасных груп раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КРАЯВЫ́ ПРАГІ́Н у геалогіі,
лінейна выцягнуты, асіметрычны прагін, які ўзнік на мяжы паміж платформай і складкавымі горнымі ўтварэннямі на геасінклінальным этапе. Звычайна мае пакатыя вонкавыя, стромкія ўнутр. крылы; даўж. больш за 1000 км. Запоўнены кангламератамі, пясчанікамі і інш. маласавымі пародамі. Марфалагічна прадстаўлены ланцугом упадзін, размежаваных папярочнымі падняццямі. З К.п. звязана намнажэнне вугляносных і саляносных тоўшчаў, а таксама фарміраванне структур, спрыяльных для назапашвання і ўтрымання нафты і газу. Найб. прагіны Перадкарпацкі, Перадуральскі, Перадапалачскі, Перадгімалайскі.
т. 8, с. 471
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цыянабактэ́рыі
(н.-лац. cyanobacteria)
адна са старажытных груп аўтатрофных арганізмаў, пазбаўленых марфалагічна аформленага ядра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)