майстэ́рня
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
майстэ́рня |
майстэ́рні |
| Р. |
майстэ́рні |
майстэ́рань майстэ́рняў |
| Д. |
майстэ́рні |
майстэ́рням |
| В. |
майстэ́рню |
майстэ́рні |
| Т. |
майстэ́рняй майстэ́рняю |
майстэ́рнямі |
| М. |
майстэ́рні |
майстэ́рнях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
майстэ́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.
1. Вытворчае памяшканне.
Сталярная м.
М. мастака.
2. Аддзел цэха ці завода.
Інструментальная м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
майстэ́рня ж. мастерска́я
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
майстэ́рня, ‑і, ж.
1. Прадпрыемства па рамонту або вырабу чаго‑н., а таксама памяшканне такога прадпрыемства. Зранку пасля праверкі Лазар ішоў пад канвоем у турэмную шавецкую майстэрню шыць і рамантаваць абутак. Колас. Нездарма пані Пшысецкая прапанавала .. [Насі] пайсці швачкай у яе майстэрню. Васілевіч.
2. звычайна мн. (майстэ́рні, ‑яў). Прамысловае прадпрыемства, якое займаецца галоўным чынам рамонтнымі работамі. Рамонтныя чыгуначныя майстэрні. □ Выступаць перад людзьмі .. [Сяргей] навучыўся ў арміі, робячы палітінфармацыю ў артылерыйскіх майстэрнях, дзе ён быў між майстроў маладзейшы за ўсіх. Грамовіч.
3. Аддзел цэха ці завода. Інструментальная майстэрня.
4. Памяшканне для работы мастака, скульптара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Майстэрня ’прадпрыемства па рамонту або вырабу чаго-небудзь’, ’аддзел цэха ці завода’, ’памяшканне для работы мастака, скульптара’ (ТСБМ, Бяльк.) — адыменнае Nomen loci (суф. ‑ьnʼa), як і ўкр. майсте́рня ’тс’. Да ма́йстар (гл).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
майстэрня, атэлье
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
сталя́рня, -і, мн. -і, -рань, ж.
Сталярная майстэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тачы́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.
Тачыльная майстэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
атэлье́, нескл., н.
1. Майстэрня для пашыву адзення, абутку, рамонту бытавой тэхнікі.
Тэлевізійнае а.
А. мод.
Пашыць паліто ў а.
2. Майстэрня мастака, фатографа, скульптара.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шва́льня, -і, мн. -і, -яў, ж. (уст.).
Кравецкая майстэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)