Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
майстэ́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.
1. Вытворчае памяшканне.
Сталярная м.
М. мастака.
2. Аддзел цэха ці завода.
Інструментальная м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
майстэ́рняж. мастерска́я
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
майстэ́рня, ‑і, ж.
1. Прадпрыемства па рамонту або вырабу чаго‑н., а таксама памяшканне такога прадпрыемства. Зранку пасля праверкі Лазар ішоў пад канвоем у турэмную шавецкую майстэрню шыць і рамантаваць абутак.Колас.Нездарма пані Пшысецкая прапанавала .. [Насі] пайсці швачкай у яе майстэрню.Васілевіч.
2.звычайнамн. (майстэ́рні, ‑яў). Прамысловае прадпрыемства, якое займаецца галоўным чынам рамонтнымі работамі. Рамонтныя чыгуначныя майстэрні. □ Выступаць перад людзьмі .. [Сяргей] навучыўся ў арміі, робячы палітінфармацыю ў артылерыйскіх майстэрнях, дзе ён быў між майстроў маладзейшы за ўсіх.Грамовіч.
3. Аддзел цэха ці завода. Інструментальная майстэрня.
4. Памяшканне для работы мастака, скульптара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Майстэрня ’прадпрыемства па рамонту або вырабу чаго-небудзь’, ’аддзел цэха ці завода’, ’памяшканне для работы мастака, скульптара’ (ТСБМ, Бяльк.) — адыменнае Nomen loci (суф. ‑ьnʼa), як і ўкр.майсте́рня ’тс’. Да ма́йстар (гл).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
майстро́ўняж.гіст., разм., майстэ́рняж.
1. Wérkstatt f -, -stätten, Wérkstätte f -, -n; Wérkraum m -(e)s, -räume (ушколе);
краве́цкая майстэ́рня Schneideréi f -, -en;
пашы́вачная майстэ́рня Schneideréi f -, -en;
пераплётная майстэ́рня Buchbinderéi f -, -en;
раме́сніцкая майстэ́рня Gewérbebetrieb m -(e)s, -e;
рамо́нтная майстэ́рня Reparatúrwerkstatt f;
2. (мастака, скульптара) Wérkstatt f; Atelier [-´lje:] n -s, -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
майстэрня, атэлье
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
«Свабодная майстэрня» (маст. аб’яднанне ў Бразіліі) 2/386
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ШКО́ЛА-МАЙСТЭ́РНЯ Ю. ПЭ́НА,
прыватная школа малявання і жывапісу ў Віцебску ў 1898—1918. Створана Ю.Пэнам. У праграму заняткаў уваходзілі: маляванне гіпсавых фігур, з натуры, на пленэры. У школе вучылася ад 10 да 25 чалавек ад 1 да 6 месяцаў. Яе закончылі З.Азгур, Е.Кабішчар, Я.Мінін, М.Шагал, С.Юдовін і інш. У 1907, 1914 адбыліся выстаўкі работ Пэна і яго вучняў.