лісто́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лісто́к лісткі́
Р. лістка́ лістко́ў
Д. лістку́ лістка́м
В. лісто́к лісткі́
Т. лістко́м лістка́мі
М. лістку́ лістка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

блакно́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Запісная кніжка з адрыўнымі лістамі.

|| прым. блакно́тны, -ая, -ае.

Блакнотныя лісткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапі́ска ж. пропи́ска;

часо́вая п. — вре́менная пропи́ска;

лісткі́ для ~кі — листки́ для пропи́ски

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкідны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які падкідваецца ўверх. // Прызначаны для падкідвання чаго‑н. Падкідная дошка.

2. Уст. Які тайна падкідваецца. Падкідныя лісткі.

3. у знач. наз. падкідны́, ‑ога, м. Карцёжная гульня. Насупраць адной хаты.. [жандары] спыніліся, зайшлі ў яе. Там якраз чатыры хлопцы-кавалеры гулялі ў падкіднога. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрыўны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, ад якога можна што‑н. (лісткі, старонкі) адрываць; зроблены так, што можа быць адарваны. [Наўмыснік] кожны дзень адрываў лісток з адрыўнога календара і пакутна адчуваў, як павольна цягнуцца дні. Чорны. З часу, як мы на дарозе пакінулі іх [Марыну і Максіма], Колькі згубіў каляндар наш лісткоў адрыўных? Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пропи́ска в разн. знач. прапі́ска, -кі ж.;

постоя́нная пропи́ска пастая́нная прапі́ска;

вре́менная пропи́ска часо́вая прапі́ска;

листки́ для пропи́ски лісткі́ для прапі́скі;

получи́ть пропи́ску атрыма́ць прапі́ску.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папа́даць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Упасці адзін за другім — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Саўка ўпаў у снег. Перапалоханыя канвойныя таксама пападалі. Колас. З-пад каменя выбіваліся дымна-чырвоныя лісткі крапівы, а частаколіны месцамі збуцвелі і пападалі... Сачанка.

папада́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да папасці.

•••

Зуб на зуб не пападае гл. зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́рцыя, ‑і, ж.

Пэўная колькасць чаго‑н. [Дзед Талаш] засыпаў у стрэльбу добрую порцыю пораху, туга забіў яго клакам. Колас. Пасля таго, як выпіты першыя шклянкі, у чайнік кладзецца новая порцыя цукру і новыя лісткі мяты, наліваецца свежы вар. В. Вольскі. // Ежа або напітак, разлічаныя на аднаго едака ў сталовай ці рэстаране. Порцыя кашы. Порцыя катлет.

[Лац. portio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыла́пні́к ‘бабоўнік, Laburnum Medic.’ (брасл., Сл. ПЗБ), tryłapnik, kryłapnik ‘капытнік балотны, Calla palustris L.’ (Брасл. сл.). Параўн. літ. trilãpis ‘тс’. Меркаванне аб балтыйскім паходжанні грунтуецца на літ. lãpas ‘ліст’, параўн. адносна бабоўніка: у трылапніку лісткі круглінькія — тры пальчыкі на сучку (= на сцяблінцы), аднак мажліва і метафарычнае ўтварэнне, гл. іншую назву — мядзвежыя лапкі (смал., Кіс.). Рэканструкцыю прасл. *lapъ ‘ліст’, вытворнага *lapъtъ ‘шыракалістая расліна’ прапануе Фурлан, Jez. zap. 16/2, 36. Параўн. трыліснік, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазаві́к1 ’мёд, які збіраюць з борцей вясной (астаткі леташняга)’ (Маш.) — ад лазовы мёд < лаза (відавочна, таму, што вясной пчолы збіраюць пылок з коцікаў на лазе і вярбе). Утворана паводле мадэлі верасавы (БелСЭ, 7, 168). Не выключана і магчымасць кантамінацыі лазіць і сакавік (красавік).

Лазаві́к2 ’жыхар балотнага краю’ (экспр.) (Шат.), ’лясун’ (Мат. Гом.). Ад лававы (жыхар) ’які жыве ў лазе’. Да лаза́ (гл.).

Лазавік3 ’вялікі цёмны лешч, які нерастуе ў сярэдзіне красавіка, калі з’яўляюцца першыя лісткі на лазе’ — басейн Нёмана (Жукаў, Рыбы, 1958, 115). Да лаза́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)