Ра́тнік1 ’воін, баец, салдат’ (ТСБМ), ’ваяўнік’ (Нас.). Да ратны1, раць (гл.).

Ра́тнік2 ’вялікі, звычайны селядзец’ (Нас.). Няясна. Магчыма, ад ратнік1, параўн. рус. бе́шеная сельдь, бе́шенка, весёлая рыба (гл. Ліндберг-Герд, Словарь, 69–70), што называюць розныя віды селядцоў, відаць, з-за іх баявога (“ваяўнічага”) характару. Параўн. і наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́рах ’рыба Aspius aspius’, дыял. жэ́расць, жэ́расель, жэ́расвель, жэ́раствень, жэ́распер, жэ́распень, шэ́распер (Жукаў, Рыбы Белоруссии. Минск, 1965; БССР. Каротк. энц.). Рус. же́рех, дыял. жэрёха, ше́респер, шелеспер, шелешпер, черех. Іншыя слав. назвы і іх геаграфію гл. Усачова, Этимология, 1971, 164–173; іншамоўныя назвы: Ліндберг-Герд, Словарь, 136–138. Фасмер (2, 49), спасылаючыся на Лідэна і інш., імкнуўся даць паралелі з і.-е. моў: швед. gärs, нарв. gjøirs ’ёрш, бычок’, магчыма, ст.-інд. jhaṣás ’вялікая рыба’. Сабалеўскі (Лингвистические наблюдения, 1, 13), Гараеў (Доп., 2, 12), Шанскі (1, Д, Е, Ж, 286) звязваюць з жэрці праз жер ’ежа, апетыт’. Герд, Бел. лекс., 37–38. Герд (ЭИРЯ, 9, 47–48) этымалагізуе бел. формы, як кантамінацыю жерех (рус. < тат. на Волзе) і распер (параўн. польск. rozpiór ’Abramis bollerus’, паводле Лінберга–Герца, і ’Aspius’, балг. распер), якое, аднак, не этымалагізуецца. Калі гаварыць аб цюрк. крыніцы, трэба ўлічыць нетыповасць ж для тат., а таксама чув. шерӗх ’жэрах’ (Ашмарын); не выключана, што тат., чув. < рус., патрэбна іх больш дакладная этымалагізацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўдо́тка1 ’дробная рыбка’ (Бяльк.), невялікая азёрная рыбка’ (Нас., Грыг.), від рыбы Nemachilus barbatulus, радзей іншыя віды дробных рыб’ (Жук. 192, 194, 196, 327, 397; назва вядома ў басейнах Дняпра і Сожа), укр. авдотка, авдотька, рус. авдотка (Ліндберг-Герд, Словарь, 204; басейн Дзясны). Да аўдод, удод (гл.), параўн. таксама ўкр. удотка, рус. удотка ’тс’; магчыма, другаснае збліжэнне з уласным імем Аўдоцця (разм. Аўдотка), самым частым жаночым імем у Расіі XVIII–XIX стст., параўн. Ніканаў, Этимология–1970, 138, а таксама сведчанне, што сялянак, якія прыходзілі ў Смаленск на свята, называлі «авдотками» (Дабр.). Пад уплывам іншых размоўных форм уласнага імя Аўдоццябел. ваўдзюшка (Куч.), укр. авдошка, авдюшка, евдотка, евдошка, євдюшка, рус. авдюшка, евдотка, евдюшка, параўн. Пізані, Paideia, 8 (1953), 2, 111; Трубачоў, Дополн., 1, 6. Ледэр, Fischn., 120, у адносінах да пералічаных усходнеславянскіх форм дапускае малаверагодную з боку фанетыкі і семантыкі магчымасць змяшэння на базе народнай этымалогіі дзвюх груп назваў, што паходзяць ад удод і ад рус. вдох (параўн. асабліва рус. евдошка ’Umbra krameri’, для якой характэрна глытанне паветра з паверхні вады). Аснова збліжэння з удод, аўдод — стракатасць афарбоўкі; з уласным імем — шматлікасць.

Аўдо́тка2 ’птушка Burhinus aedicnemus’ (БелСЭ). Гукапераймальная назва, параўн. Мензбір, Птицы, 1, 231–232; у беларускай літаратурнай мове, магчыма, з рус. авдотка, параўн. беларускія народныя назвы гэтай птушкі кулік, палявы кулік, стрэпет (Федз.–Доўб., Птицы, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)