ля́скат

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ля́скат
Р. ля́скату
Д. ля́скату
В. ля́скат
Т. ля́скатам
М. ля́скаце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ля́скат, -ту м.

1. лязг;

2. хло́панье ср., щёлканье ср.;

1, 2 см. ля́скаць 1-2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ля́скат, ‑у, М ‑каце, м.

Дзеянне паводле дзеясл. ляскаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. З ляскатам падыходзіць браняпоезд, шэры, важкі, з дуламі гармат, з кулямётамі. Мележ. Я затыкала вушы, каб не чуць ляскату бізуноў і шомпалаў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́скат ’гукі пры лясканні’ (ТСБМ, Растарг.; стаўб.; Нар. словатв.), ля́скот ’бразгат’ (ТС), укр. лескіт ’трэск’. Утворана ад леската́ць (гл.) < прасл. leskati > ляскаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляската́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́ і ляскаце́ць, -качу́, -каці́ш, -каці́ць; -каці́м, -каціце́, -каця́ць; -каці́; незак.

Утвараць дробны перарывісты стук.

Ляскочуць кулямёты.

|| наз. ляската́нне, -я, н. і ля́скат, -у, М -каце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́скаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць ляск чым-н. жалезным.

Л. клямкай.

2. Пляскаць у далоні (разм.).

3. Утвараць адрывістыя гукі пугай.

Зубамі ляскаць

1) адчуваць моцны голад, недаядаць, галадаць;

2) дрыжаць, калаціцца ад холаду, страху і пад.

|| аднакр. ля́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ля́сканне, -я, н. і ля́скат, -у, М -каце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лёскат м., см. ля́скат

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зага́дны, ‑ая, ‑ае.

Які выражае загад. Загадны жэст. □ У полі стрэлы сціхлі, чулася толькі фырканне матораў, ляскат гусеніц ды загадныя воклічы. Мележ.

•••

Загадны лад гл. лад ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Вось ужо чуецца ляскат зубоў і глухое бурчанне... Маўр. Накатваючыся на параход, .. [валы] яшчэ бурчалі, але гэта было ўжо не пагрознае, а ціхае, улагодненае бурчанне. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валтузня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Шумны бязладны рух. На двары суседняй будкі валтузня, крыкі каманды, ляскат зброі. Навуменка. Калі і хацеў ушыцца сюды хлопец, то нямала было валтузні і піску. Вітка.

2. Справа, якая патрабуе многа ўвагі, турботы. [Турцавіч:] — Зброю павезлі? — Павезці то павезлі, але колькі было валтузні, — расказваў Залескі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)