◎ Наластава́ць ’накласці’ (любан., Нар. словатв.). Да лашт, лаштаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прагло́ ’вага ў студні з жураўлём’ (любан., ДАБМ, камент., 809). З пругло? (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лабзава́ць ’есці (слівы, яблыкі)’. У выразе: …лабзуе, аж лёскат ідзе… (любан., Нар. словатв.) генетычна звязана з літ. lapsėti ’прагна есці, жэрці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Настрамі́ць (настромі́ць) ’неакуратна налажыць, накідаць абы-як’ (ТС), настрамя́шыць ’скласці абы-як’ (клецк., Жыв. сл.), ’падняць, задраць’ (любан., Жыв. сл.), параўн. палес. настромля́ть вощи́ну ’насаджваць вашчыну на крыжавіну для прываблівання пчол’ (Анох.), укр. настроми́ти ’наткнуць’. Гл. стром, страмля́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ільня́нішча ’поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён’ (ТСБМ, Мат. Гом., Жыв. сл., 149, любан.), ілья́нішча (полац., Нар. лексіка, 140); параўн. рус. дыял. илля́нище, льня́нище. Утворана сцяжэннем атрыбутыўнай канструкцыі ільняное поле з суф. ‑ішч‑а па ўзору канаплянішча, жытнішча, бульбянішча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ла́сіцца ’лашчыцца, песціцца, мілавацца, галубіцца’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.), ’смакаваць, каштаваць’ (Яруш.), любан. ’ласавацца’ (Нар. словатв.). Укр. ласити ’вабіць’, ласитися ’квапіцца’, рус. пск. ласить ’ліслівіць, падлізвацца’, наўг. ’жыць у раскошы’, польск. łasić się ’лашчыцца’, ’ліслівіць’. Паўн.-слав. łasili sę (Слаўскі, 5, 18–19). Да ласы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нашапе́рыцца ’натапырыцца’ (любан., Сл. ПЗБ), нашопу‑ рыць ’узбіць, ускалмаціць’ (ТС), параўн. рус. нашапериться ’зазлаваць’, славен. našepėriti, našopiriti ’вычварна апрануцца’, серб.-харв. нашепурити ’тс’. Экспрэсіўныя ўтварэнні з характэрнай варыянтнасцю асновы, паводле Махэка₂ (98), уключаючай узмацняльнае *še < *če, параўн. рашчаперыць (< рас‑чаперыць) ’растапырыць’, перыць і пад., гл. чапурыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Небажа́ты ’пляменнікі, унукі’ (ТСБМ) і адз. л. небажа́ («гаворыцца з пагрозай і больш у дачыненні да няпоўналетніх», Нас.), небажа́та ’ўнукі’ (Ян.), небожа́та, адз. л. небо́ж ’ласкавы зварот да малых, маладзейшых з боку старэйшых’ (ТС), ’пляменнікі’ (пін., Сл. ПЗБ), небажаня́та ’тс’ (любан., лях., Сл. ПЗБ). Гл. нябога.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лесавік, лесові́к ’лясун’ (Нік., Няч., Грыг., Яруш., Мат. Гом., ТСБМ) у выніку універбізацыі з лесавы дух. Параўн. і лесавы ’лясны дух, лясун’ (Маш.; петр., Мат. Гом.). У выніку пераносу значэння — любан. лесаві́к ’жыхар лясістых мясцовасцей’ (Нар. словатв.). Дадатковае значэнне прыметніка лесавы ’дзікі’ (Янк. II, Шат., Бяльк.) з’явілася падставай для лесавікі́ ’дзікія лясныя яблыкі’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жухаце́ць ’гарэць, свяціць’ (клец., любан., Жыв. сл.). Значэнне ’гарэць’ прадстаўлена ў шэрагу слоў на жу‑: жураць, жуляць, жураць (гл.). ‑х‑ тлумачыцца, відаць, экспрэсіўным пашырэннем кораня; ‑ац‑ адлюстроўвае суфікс ‑ot‑ са знач. ’аддзеяслоўная якасць’, ’гарэнне, свячэнне’; ‑ě‑ti > ець. Не выключана і прамое далучэнне суфікса ‑ацець (параўн. грукацець, тупацець, шапацець, бразгацець, ляскацець з гукавымі значэннямі). Гл. зіхацець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)