Ла́сіцца ’лашчыцца, песціцца, мілавацца, галубіцца’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.), ’смакаваць, каштаваць’ (Яруш.), любан. ’ласавацца’ (Нар. словатв.). Укр. ласити ’вабіць’, ласитися ’квапіцца’, рус. пск. ласить ’ліслівіць, падлізвацца’, наўг. ’жыць у раскошы’, польск. łasić się ’лашчыцца’, ’ліслівіць’. Паўн.-слав. łasili sę (Слаўскі, 5, 18–19). Да ласы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)