лы́кавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лы́кавы лы́кавая лы́кавае лы́кавыя
Р. лы́кавага лы́кавай
лы́кавае
лы́кавага лы́кавых
Д. лы́каваму лы́кавай лы́каваму лы́кавым
В. лы́кавы (неадуш.)
лы́кавага (адуш.)
лы́кавую лы́кавае лы́кавыя (неадуш.)
лы́кавых (адуш.)
Т. лы́кавым лы́кавай
лы́каваю
лы́кавым лы́кавымі
М. лы́кавым лы́кавай лы́кавым лы́кавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лы́кавы лы́ковый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лы́кавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з лыка. Лыкавыя лапці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лы́ка, -а, мн. -і, лык, н.

Луб маладой ліпы і некаторых іншых дрэў у выглядзе вузкіх палос, з якіх плятуць лапці.

Драць л.

Лапці з лык.

Лыка не вяжа хто (разм.) — настолькі п’яны, што ледзь можа гаварыць.

Не лыкам шыты хто (разм.) — разумее, умее не горш за іншых

|| памянш. лы́чка, -а, мн. -і, -аў, н.

|| прым. лы́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лыка́вы конь — які грызе жолаб ці жэрдкі, калі ў яго арганізме адсутнічаюць некаторыя вітаміны і мікраэлементы’ (шальч., Сл. ПЗБ). Польск. łykawy (аб жывёлах) ’які ўпускае шмат паветра ў стрававод і, сілячыся, не можа глытаць траву’, мар. glgavy hřibě ’лыкавае жарабя’. Магчыма, паланізм. Да лы́каць ’глытаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лы́ковый лы́кавы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

моча́льный мача́льны; лубяны́; лы́кавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лут1, луток ’маладая ліпа, сук з ліпы, парастак, лазовы дубец, з якіх можна зняць кару на лыкі’, лу́цік, лу́цце ’скрутак лыка’, ’маладыя тонкія ліпы’, ’кара ліпы’ (Сержп. Грам., Нас., Нік. Очерки, Мікуц., Мядзв., Маш., Янк. БП, Шат., Шн. 1, Шн. 2, Дразд., Гарэц., Бяльк., Касп., Сцяшк. Сл., Шатал., Дэмб. 2, Янк. 1, ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; КЭС, лаг.; рэч., Нар. сл.; маз., З нар. сл.), тураў. лут і «гіперправільнае» лыт (у гэтых гаворках звычайна ы > у: мы́ла > му́ло) ’тс’ (ТС), луце́ц ’закручаны лут’ (КЭС, лаг.), лях. луток, лу́цік, віл. луце́ц ’ручка ў касе’ (Сл. ПЗБ). Укр. лут, лу́ття́ ’луцце’, закарп. лути́на ’дубец’, рус. лут, луть ’лыка, кара ліпы’, лута́ ’ліпа’, лутьё ’маладыя ліпкі’, польск. łęt ’дубец’, łęty, каш. łęta, łątë ’бульбоўнік’, славін. łąt ’кій’, мар. lut ’лыка’, loutka, серб.-харв. lȕtka ’лялька’. Прасл. паўн. lǫtъ, lǫta ’лыка’, ’маладая ліпа’ (Слаўскі, 5, 116–117; Фасмер, 2, 536; Урбуціс, Etiudai, 15), роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. lánta ’венік для лазні’, lentà ’дошка (спачатку ліпавая)’, ст.-в.-ням. linta, linda ’ліпа’, новав.-ням. lind ’лыка’, лац. lentus ’гнуткі, павольны’, алб. landë, lëndë ’лес — будаўнічы матэрыял’. Сюды ж лутовылыкавы’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Гл. яшчэ луці́ца.

Лут2, лу́цік, лу́тка, лу́ткі ’вушак, бакавы стаяк асады дзвярэй і акон’ (Касп., Бяльк., Растарг., Мядзв., Нар. Гом., Юрч. Вытв., Мат. Гом., Мат. Маг.; рас., талач., Шатал.), ’шырокая дошка ў ніжняй частцы аконнага праёма’ (Яшкін, Бел. лекс., 166). Укр. лу́тка, рус. бран., смал., кур., калуж. лу́тка ’вяршнік’, ’бакавая частка шуфляды акна’. Да лут1. Утварылася ў выніку пераносу значэння ’лут’ > ’друк’ > ’дошка’ > ’стаяк асады, вяршнік’ (параўн. паморск. łąt ’кій, друк’, літ. lentà ’дошка’. Гл. таксама луці́ца.

Лут3 ’укормлены, але не тлусты чалавек’ (полац., Нар. лекс.), як лу́т ’тоўсты, укормлены’ (пух., Сл. ПЗБ; Ян.), ’гультай, лежань’ (Дразд., Гарэц., ТС), луця́ро ’тс’ (ТС), мазыр. лу́цік ’добра дагледжанае парася’, лу́тковуй ’тлусты’ (З нар. сл.); укр. харк. луца́к, луца́н ’таўстатвары чалавек’. Балтызм. Параўн. літ. lùtis ’тоўсты, на кароткіх нагах’, ’няўклюда’, паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 690), яшчэ і ’ўкормлены’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)