лы́жы, лыж і -аў, адз. лы́жа, -ы, ж.

Плоскія драўляныя або пластыкавыя палазкі для перамяшчэння па снезе, прымацаваныя да абутку.

Хадзіць на лыжах.

|| прым. лы́жны, -ая, -ае.

Л. паход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́жы (ед. лы́жа ж.) лы́жи;

бегавы́я л. — беговы́е лы́жи;

навастры́ць л. — навостри́ть лы́жи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лы́жы, ‑аў; адз. лыжа, ‑ы, ж.

Плоскія драўляныя загнутыя спераду палазы, якія прымацоўваюць да абутку для перамяшчэння па снезе. Хадзіць на лыжах. □ Мы змораныя ля сасны Зрабілі б свой прывал, Дзе лыжаў след, як дзве струны, Пралез праз перавал. Танк. // Узлётна-пасадачныя палазы самалёта, якія ўстанаўліваюцца замест колаў у зімні час.

•••

Навастрыць лыжы гл. навастрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лы́жы ’плоскія драўляныя палазы для перасоўвання па снезе, загнутыя спераду’ (ТСБМ, Маш., Бяльк.; зэльв., Сцяц. Словаўтв.; Сцяшк.), рус. лы́жи, ст.-рус. лыжи (XII ст.); параўн. бел. лы́жвы (гл.). Прасл. паўн. lyži, lyžьve ’прыстасаванне для хуткага перасоўвання па снезе або лёдзе’, ’палазы’, ’прадаўгаватыя прадметы: судна, баржа і інш.’ Паводле Фасмера (2, 540), звязана з рус. лызга́ть ’слізгаць па лёдзе’, лызну́ть, лызгону́ть ’вышмыгнуць’, балг. лъзгам се ’катаюся на каньках’, а Слаўскі (5, 448) дадае і каш. łužgi, łużgawki, для якіх першаснымі лічыць łyzga, łyzgawka або łuzga, łuzgawka. Звычайна да іх прыводзяць і.-е. адпаведнікі: лат. lužas, ludes, lug̓es̓ доўгія паляўнічыя лыжы’, літ. šliū̃žes ’палазы’, šliaũžti ’паўзці’, лат. šlūžât ’слізгаць’, гал. sluiken ’красціся’. Куркіна (Этимология–72, 72), прызнаючы роднасць лексемы lyži з lyzgati, выключае супастаўленне яе з балтыйскімі лексемамі. Гл. таксама ZfSl, 8, 877. Сюды ж лы́жнік, лы́жніца, лыжня́ (ТСБМ), якія з рус. мовы (хаця параўн. яшчэ ст.-рус. лыжникъ ’воін на лыжах’; лыжница, лыжня ’след ад палазоў, лыжня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лы́жа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лы́жа лы́жы
Р. лы́жы лы́ж
Д. лы́жы лы́жам
В. лы́жу лы́жы
Т. лы́жай
лы́жаю
лы́жамі
М. лы́жы лы́жах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закарце́ць, -ціць; безас.; зак. (разм.).

Моцна захацецца.

Мне закарцела купіць лыжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лыжаро́леры, -аў, адз. лыжаро́лер, -а, м.

Кароткія лыжы на роліках.

|| прым. лыжаро́лерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прывязны́, -а́я, -о́е.

Які мае прыстасаванне для прывязвання, такі, які можна прывязаць.

Прывязныя лыжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́жи мн. лы́жы, род. лыж, ед. лы́жа, -жы ж.;

навостри́ть лы́жи навастры́ць лы́жы, даць (зада́ць) дзёру, даць (зада́ць) лататы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́лікавы, -ая, -ае.

1. гл. ролік.

2. У выразах: ролікавыя канькі — спартыўная прылада для катання на роліках, прымацаваная да ступні; ролікавыя лыжы — спартыўная прылада ў форме шырокіх лыж з ролікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)