лы́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лы́жка лы́жкі
Р. лы́жкі лы́жак
Д. лы́жцы лы́жкам
В. лы́жку лы́жкі
Т. лы́жкай
лы́жкаю
лы́жкамі
М. лы́жцы лы́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лы́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Прадмет сталовага прыбора для зачэрпвання ежы.

Чайная л.

Сталовая л.

2. Колькасць рэчыва, якое можа ўмясціцца ў лыжцы.

|| памянш. лы́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. лы́жачны, -ая, -ае і лы́жкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́жка ж. ло́жка;

праз гадзі́ну па ча́йнай лы́жцы — че́рез час по ча́йной ло́жке;

гато́ў у лы́жцы вады́ ўтапі́цьпогов. гото́в в ло́жке воды́ утопи́ть;

л. дзёгцю ў бо́чцы мёдупогов. ло́жка дёгтя в бо́чке мёда;

вялі́кая л. рот дзярэ́посл. больша́я ло́жка рот дерёт;

дарага́я л. к абе́дупосл. дорога́ ло́жка к обе́ду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лы́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Прадмет сталовага прыбора для зачэрпвання рэдкай або рассыпістай ежы. Сталовая лыжка. Чайная лыжка. □ На прыпечку стаялі гліняная міска, чыста вымытая, а ў ёй дзве драўляныя лыжкі. Кулакоўскі. // Колькасць рэчыва, якое можа ўмясціцца ў лыжцы. Чайная лыжка солі. □ Якуб сёрбае лыжак колькі капусты і зноў гаворыць. Якімовіч.

•••

У лыжцы вады ўтапіць гл. утапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лы́жка, ложка ’прадмет сталовага прыбора для зачэрпвання рэдкай або рассыпістай ежы’ (Яруш., Гарэц., Касп., Сцяшк., Анох., ТСБМ, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Укр. ложка, ли́жка, ли́шка, ли́жґа, рус. ложка, кастр. лы́жка, ст.-рус. лъжька, ложька; польск. łyżka, łyška, lyjška, łyska, łóška, łuška, leška, каш. lëška, łiška, ст.-н.-луж. łežka, чэш. lyžka, łezka, славац. lyžka, liška, усх. ložka. Прасл. паўн. lъžkaлыжка’ (Слаўскі, 5, 441–445), якая першапачаткова рабілася з дрэва, з кары; гэта дэмінутыўнае ўтварэнне ад *lъga, і.-е. адпаведнікам якога з’яўляюцца алб. lugë ’тс’, усх.-асец. alịgd ’надрэз’, alịgdịn ’падразаць’, ст.-інд. rujati ’ламае’. Аналагічна англ. spónлыжка’ ∼ ст.-в.-ням. spân ’трэска’, ст.-ісл. spánnлыжка, трэска’, швед., дац. skedлыжка’ ∼ ст.-в.-ням. sceidôn ’расколваць’. Іншыя менш імаверныя версіі гл. Слаўскі (5, 444–445); Фасмер (2, 511–512), Махэк₂ (346), Скок (3, 683), Трубачоў (Ремесл. терм., 169–170). Карскі (1, 149; Труды, 501) мяркуе, што бел. лы́жка — паланізм. Сюды ж лы́жачнік ’майстар, які робіць лыжкі’ (ТСБМ), лы́жачка ’дыхавіца’ (ТСБМ; КЭС, лаг.) — у выніку пераносу значэння паводле падабенства (упадзіна ў грудной клетцы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лы́жачка² гл. лыжка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разліва́льны, -ая, -ае.

Які служыць для разлівання чаго-н.

Разлівальная лыжка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апало́нік², -а, мн. -і, -аў, м.

Чарпак, вялікая лыжка, якой разліваюць вадкую страву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́нік

‘вялікая лыжка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пало́нік пало́нікі
Р. пало́ніка пало́нікаў
Д. пало́ніку пало́нікам
В. пало́нік пало́нікі
Т. пало́нікам пало́нікамі
М. пало́ніку пало́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

апало́нік

лыжка, якой разліваюць страву’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апало́нік апало́нікі
Р. апало́ніка апало́нікаў
Д. апало́ніку апало́нікам
В. апало́нік апало́нікі
Т. апало́нікам апало́нікамі
М. апало́ніку апало́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)