ло́пасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. ло́пасць ло́пасці
Р. ло́пасці ло́пасцей
ло́пасцяў
Д. ло́пасці ло́пасцям
В. ло́пасць ло́пасці
Т. ло́пасцю ло́пасцямі
М. ло́пасці ло́пасцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ло́пасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Шырокі плоскі канец чаго-н.

Л. вясла.

2. Рабочая, плоскай формы частка суднавых колаў, грабных і паветраных вінтоў.

Л. кола турбіны.

|| прым. ло́пасцевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́пасць ж. ло́пасть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́пасць, ‑і, ж.

1. Шырокі плоскі канец чаго‑н.

2. Рабочая, плоскай формы частка вясла, суднавых колаў, грабных і паветраных вінтоў і пад. Байдарка шпарка ляціць па гладкая паверхні возера, падпарадк[оўва]ючыся раўнамерным, рытмічным узмахам вясла з дзвюма лопасцямі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лопасць ’шырокі, плоскі канец чаго-небудзь’, ’частка вясла’ (ТСБМ). Запазычана з рус. лопасть ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72). Роднаснае да лопата (у выніку альтэрнацыі зычных з лопат‑ть — Булахоўскі, ВСЯ (Львоў), 3, 1953, 12; Фасмер, 2, 518) і літ. lãpas ’ліст’. Сюды ж, відавочна, і лопасты ’вушы ў шапцы з аўчыны’ (Кольб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ло́пасть ло́пасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плі́ца, -ы, мн. -ы, пліц, ж. (спец.).

1. Чарпак для злівання вады на судне.

2. Лопасць параходнага кола.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вясло́

лопасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вясло́ вёслы
вяслы́
Р. вясла́ вёслаў
вёсел
Д. вяслу́ вёслам
В. вясло́ вёслы
вяслы́
Т. вясло́м вёсламі
М. вясле́ вёслах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лопасцепадо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны па форме на лопасць. Лопасцепадобны ліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вясло́¹, -а́, мн. вёслы і (з ліч. 2, 3, 4) вяслы́, вёсел і вёслаў, н.

Лопасць з доўгім дзяржаннем, прызначаная для веславання.

|| прым. вёславы, -ая, -ае, веславы́, -а́я, -о́е і вёсельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)