ла́герны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ла́герны ла́герная ла́гернае ла́герныя
Р. ла́гернага ла́гернай
ла́гернае
ла́гернага ла́герных
Д. ла́гернаму ла́гернай ла́гернаму ла́герным
В. ла́герны (неадуш.)
ла́гернага (адуш.)
ла́герную ла́гернае ла́герныя (неадуш.)
ла́герных (адуш.)
Т. ла́герным ла́гернай
ла́гернаю
ла́герным ла́гернымі
М. ла́герным ла́гернай ла́герным ла́герных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ла́герны ла́герный;

л. зборвоен. ла́герный сбор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́герны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лагера (у 1–3 знач), уласцівы лагеру. Лагерная вучоба. Лагернае адзенне. Лагернае ўтрыманне жывёлы. □ Пад паветкай лагернай канюшні стаіць адзін з запасных коней. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́гер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Часовая стаянка, пасяленне, звычайна пад адкрытым небам, у палатках.

Турысцкі л.

Разбіць л.

2. Месца для ўтрымання вялікай колькасці ваеннапалонных ці зняволеных людзей.

Л. для ваеннапалонных.

3. Часовая стаянка войска ў палявых умовах, а таксама войска, размешчанае такім чынам; сталае месцазнаходжанне партызан, паўстанцаў.

4. перан. Грамадска-палітычная групоўка, кірунак.

Л. міру.

Піянерскі лагер — выхаваўча-аздараўленчая ўстанова для піянераў і школьнікаў у СССР.

|| прым. ла́герны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Л. збор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турэ́мна-ла́герны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. турэ́мна-ла́герны турэ́мна-ла́герная турэ́мна-ла́гернае турэ́мна-ла́герныя
Р. турэ́мна-ла́гернага турэ́мна-ла́гернай
турэ́мна-ла́гернае
турэ́мна-ла́гернага турэ́мна-ла́герных
Д. турэ́мна-ла́гернаму турэ́мна-ла́гернай турэ́мна-ла́гернаму турэ́мна-ла́герным
В. турэ́мна-ла́герны (неадуш.)
турэ́мна-ла́гернага (адуш.)
турэ́мна-ла́герную турэ́мна-ла́гернае турэ́мна-ла́герныя (неадуш.)
турэ́мна-ла́герных (адуш.)
Т. турэ́мна-ла́герным турэ́мна-ла́гернай
турэ́мна-ла́гернаю
турэ́мна-ла́герным турэ́мна-ла́гернымі
М. турэ́мна-ла́герным турэ́мна-ла́гернай турэ́мна-ла́герным турэ́мна-ла́герных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ла́герный ла́герны;

ла́герный сбор воен. ла́герны збор.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распара́дак, ‑дку, м.

Устаноўлены парадак якіх-небудзь спраў, заняткаў і пад. дзе‑н. або на працягу якога‑н. перыяду. — Які распарадак дня сёння? — пытаецца Іларыён Кузьміч. Даніленка. Інтэрнат перайшоў на летні лагерны распарадак. Радкевіч. Праўда, былі нарады, педсаветы, але гэта мала чым парушала той распарадак, да якога Ніна прывыкла з першых дзён работы ў школе. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збор, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. сабрацца, сабраць.

2. Тое, што сабрана; агульная колькасць чаго-н. сабранага.

Валавы з. збожжа.

3. Збіраемыя ці сабраныя за што-н. або на што-н. грошы.

Памольны з.

У тэатры поўны з.

4. чаго. Сукупнасць сабраных і выдадзеных разам якіх-н. тэкстаў.

З. законаў.

З. твораў пісьменніка.

5. Сход членаў якой-н. арганізацыі.

З. ветэранаў вайны.

6. Кароткачасовае знаходжанне ваеннаабавязаных у распараджэнні ваеннага ведамства для абучэння, а таксама (звычайна мн.) знаходжанне дзе-н. групы спартсменаў для трэніровак.

Лагерны з.

Вучэбна-трэніровачныя зборы.

7. мн. Падрыхтоўка да якога-н. дзеяння (ад’езду, адпраўлення куды-н.).

Зборы ў дарогу.

Гербавы збор — асобы дзяржаўны збор (да 1930 г.) пры афармленні дакументаў, які рэалізоўваўся шляхам продажу марак пэўнай вартасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блок 1, ‑а, м.

Прасцейшае прыстасаванне для падняцця грузаў у выглядзе кола з жолабам, цераз якое перакінуты вяроўка, канат або ланцуг.

[Англ. block.]

блок 2, ‑а, м.

Аб’яднанне дзяржаў, палітычных партый, груповак для сумесных дзеянняў. Ваенны блок. Блок камуністаў і беспартыйных.

блок 3, ‑а, м.

1. Частка якой‑н. пабудовы, прылады, машыны і пад., якая сама складаецца з дэталей, элементаў. Блок цыліндраў. Блок матора. □ [Максім:] — Сам жа [Косця] прасіў паказаць будаўніцтва суцэльнымі блокамі. Грамовіч.

2. Штучна зроблены з бетоннай сумесі будаўнічы камень у выглядзе вялікай цагліны. Пустацелы блок. Шлакабетонны блок.

3. Комплекс будынкаў, якія маюць аднолькавае прызначэнне. Блок цэхаў жалезабетонных вырабаў. Хірургічны блок. Лагерны блок. □ Блокамі называюць баракі. Іх дзесяткаў чатыры, усе выходзяць тарцамі на адзіную вуліцу. Карпюк.

[Фр. bloc — аб’яднанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сусе́д, ‑а, М ‑дзе; мн. суседзі, ‑яў; м.

1. Чалавек, які жыве паблізу каго‑н. або побач з кім‑н. Потым Алік бліжэй «пазнаёміўся» з Леўкіным — яны сталі суседзямі, атрымаўшы сумежныя пакоі ў адной кватэры. Дадзіёмаў. Дзяцей з двара нікуды не выпускалі — каб яшчэ не надумаліся па суседзях хваліцца: «А наш татка дадому вярнуўся!» Васілевіч.

2. Той, хто займае месца, бліжэйшае да каго‑н. Фёдар Каваль сядзеў і ўсё паглядаў у акно, аж пакуль не прачнуліся суседзі па купэ. Хомчанка. Міхасёвым суседам справа, каля машыны № 7, стаіць Толя Касёнак. Брыль. Разам з .. [Толем] ішоў Міхась Прахарэвіч — яго лагерны дружбак і сусед па палаце. Якімовіч.

3. Дзяржава, мясцовасць, якія мяжуюцца з іншай дзяржавай, мясцовасцю, а таксама насельніцтва іх. Мае браты, мае суседзі, свабодны, новы польскі люд! Няхай жа песняй звонкай медзі красуе наша дружба тут! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)