ківо́к, кіўка́, мн. кіўкі́, кіўко́ў, м.

Нахіл галавы ў знак прывітання, згоды і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ківо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ківо́к кіўкі́
Р. кіўка́ кіўко́ў
Д. кіўку́ кіўка́м
В. ківо́к кіўкі́
Т. кіўко́м кіўка́мі
М. кіўку́ кіўка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ківо́к (род. кіўка́) м. киво́к;

◊ к. у (мой, твой і г.д.) бок — киво́к в (мою́, твою́ и т.д.) сто́рону

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ківо́к, кіўка, м.

Нахіл галавы ў знак прывітання, згоды і пад. Блок адказаў на паклон лёгкім ледзь прыметным кіўком галавы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіў, ківа́, мн. ківы́, ківо́ў, м. (разм.).

Тое, што і ківок.

Не баішся ківа, пабаішся кія (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

киво́к ківо́к, род. кіўка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіў, ківа, м.

Разм. Тое, што і ківок. Ківалі галавы.. [Юзік] згадзіўся з Юркевічам. Мурашка. Не паслухае ківа, дык паслухае кія. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штука́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да штукара, штукарства, уласцівы ім. У гмах далоні — і жар-птушкі Чародкай сядуць на плячы. Ківок — і з рота пырснуць стужкі — Штукарскія спавівачы. Макаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кіў 1. Гукапераймальнае. Курыны гук (ЭШ, рук.). Параўн. укр. ків ’крык свінні’, ківикати ’кігікаць (пра чайку)’ (ЕСУМ, 2, 442). Гл. кігікаць.

Кіў 2 ’ківок’ (ТСБМ, Нар. лекс.), ’рух рукі ці воч’ (Бяльк., Ян.). Гл. ківаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жэст, рух, ківок; кіў (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)