ку́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ку́т куты́
Р. кута́ куто́ў
Д. куту́ кута́м
В. ку́т куты́
Т. куто́м кута́мі
М. куце́ кута́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кут, -а́, М куце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Месца, дзе сыходзяцца ўнутраныя бакі прадмета; частка памяшкання, прастора паміж дзвюма сценамі.

З кута ў к. і вечар тут (прымаўка).

2. Частка пакоя, якую здаюць кватарантам у наймы.

Зняць свой к.

3. перан. Мясцовасць, звычайна глухая.

Далёкі к.

Глухі к.

|| памянш. куто́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. кутавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кут (род. кута́) м., в разн. знач. у́гол;

у куце́ пако́я — в углу́ ко́мнаты;

мець свой к. — име́ть свой у́гол;

здава́ць (найма́ць) к. — сдава́ть (снима́ть) у́гол;

глухі́ к. — глухо́й у́гол;

ро́дны к. — родно́й уголо́к;

загна́ць у к. — загна́ть в у́гол;

сядзе́ць на куце́ — сиде́ть в кра́сном углу́ (на почётном ме́сте);

калі́ худ, не лезь на к.посл. знай сверчо́к свой шесто́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кут, ‑а, М куце, м.

1. Месца, дзе сыходзяцца ўнутраныя бакі прадмета; частка памяшкання, прастора паміж дзвюма сценамі. Хадзіць з кута ў кут. □ Валерый ужо сам звярнуў увагу на фатаграфіі, што займалі ўвесь кут і яшчэ далей разбягаліся па сцяне. Б. Стральцоў. // Самае пачэснае месца за сталом на покуці. Сівой барадзе Месца на куце. Лось. Кут дарагому госцю, — гаварыў [поп] ужо ў пакоі і піхаў сілком Шклярскага на кут за сталом. Галавач.

2. Частка пакоя, якая здаецца ў наймы. Заўсёды ў .. [Альбіны Сільвестраўны] жыла дзяўчына або дзве, спалі на адным ложку. І выбірала сабе яна пераважна студэнтак. Цяпер гэты кут пуставаў. Ракітны.

3. Жыллё, прыстанак, месца жыхарства (звычайна ў спалучэннях «свой кут», «мець кут» і пад.). І тут у першы раз Міхала Вось гэта думка напаткала: Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з панскіх выпутацца пут. Колас.

4. перан. Мясцовасць, звычайна глухая, далёкая. Глухі кут. □ — Каб гэты дзікі кут не быў добрым прытулкам для звяроў, — сказаў Віктар, — тады і нам не прыйшлося б тут Сядзець. Маўр.

•••

Мядзведжы кут (куток) — пра аддаленае, маланаселенае, глухое месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кут ’частка памяшкання, прастора паміж дзвюма сценамі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Касп., Ян., Крачк., Нік. Очерки, Яшк., П. С., Маш., Хар., Бяльк., Сцяшк., Шушк., Мядзв., Грыг.). Укр. кут, рус. кут, балг. кът, серб.-харв. ку̑т, славен. kǫ́ty польск. kąt, чэш. kout, славац. kùt, в.-луж. kut, н.-луж. kut ’тс’. Прасл. kǫtъ ’вугал, закрытая прастора’ генетычна суадносіцца з прасл. kǫtati (гл. кутаць і хутаць) ’закрываць, хаваць’. Параўн. серб.-харв. ку̑т, ску̑т ’крысо’, чэш. kout ’полаг’, серб.-харв. ску̑т ’вантробы’, бел. кутыр ’бруха’, польск. kątnica ’сляпая кішка’. Генетычна суаднесеным з прасл. kǫtъ з’яўляецца ст.-прус. pokūnst ’закрываць, берагчы’. Магчыма, прасл. kǫtъ звязана са ст.-грэч. κοντός ’шэст’ і прасл. kǫtja ’хаціна, шалаш’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пена́ты, -аў (уст., жарт.).

Родны дом, родны кут [ад імя пенатаў — старажытнарымскіх багоў, апекуноў дамашняга ачага].

Вярнуцца да сваіх пенатаў.

Бацькоўскія п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паку́та, ДМу́це, мн. -ы, -ку́т, ж.

Вялікая фізічная або душэўная мука.

Вочы, поўныя пакуты.

Душэўныя пакуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ні́ся; зак. (разм.).

З цяжкасцю прабрацца, залезці куды-н.

З. ў кут.

|| незак. заціска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. Тое, што і кут.

2. Зацішная, прыгожая, маляўнічая мясцовасць.

Райскі к. на Нарачы.

|| памянш.-ласк. куто́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затка́ць, -тку́, -тчэ́ш, -тчэ́; -тчо́м, -тчаце́, -тку́ць; -тчы́; -тка́ны; зак., што.

1. Пакрыць тканым узорам.

З. настольнік арнаментам.

З. дыван кветкамі.

2. Зацягнуць густой сеткай.

Павук заткаў кут павуціннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)