ку́ля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ку́ля ку́лі
Р. ку́лі ку́ль
Д. ку́лі ку́лям
В. ку́лю ку́лі
Т. ку́ляй
ку́ляю
ку́лямі
М. ку́лі ку́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ку́ля, -і, мн. -і, куль, ж.

Невялікі свінцовы або стальны прадаўгаваты снарад для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі і кулямётаў.

Трасіруючая к.

Бранябойная к.

Адліваць кулі (разм.) — ілгаць, хлусіць.

Вылецець куляй (разм.) — імкліва выбегчы адкуль-н.

|| прым. кулявы́, -а́я, -о́е.

Кулявое раненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́ля ж. пу́ля;

бранябо́йная к. — бронебо́йная пу́ля;

трасі́руючая к. — трасси́рующая пу́ля;

шалёная к. — шальна́я пу́ля;

адліва́ць ку́лі — отлива́ть пу́ли;

вы́лецець ку́ляй — вы́лететь пу́лей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́ля, ‑і, ж.

1. Невялікі свінцовы або стальны прадаўгаваты снарад для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі і кулямётаў. Бранябойная куля. Трасіруючая куля. □ І нада мной і над табой Гула шрапнель, свісталі кулі. Астрэйка. // Уст. Зямны шар. Зямная куля.

2. у знач. прысл. ку́ляй. Імкліва, хутка (вылеціць, скаціцца і пад.).

•••

Заліваць кулі гл. заліваць.

Пусціць (сабе) кулю ў лоб гл. пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́ля1куля’ (ТСБМ). Укр. куля, рус. куля ’тс’. Запазычана з польск. kula ’тс’ (< с.-в.-ням. kule ’шар, куля’) (Фасмер, 2, 413).

Ку́ля2 ’мыліца’ (Сцяц.). Запазычанне з літ. kulě ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

куля; свінец (зб.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кулявы́² гл. куля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ку́ль

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ку́ль
Р. Куля́
Д. Кулю́
В. Ку́ль
Т. Кулё́м
М. Кулі́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Ісы́к-Ку́ль

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ісы́к-Ку́ль
Р. Ісы́к-Ку́ля
Д. Ісы́к-Ку́лю
В. Ісы́к-Ку́ль
Т. Ісы́к-Ку́лем
М. Ісы́к-Ку́лі

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

разрыўны́, -а́я, -о́е.

Які разрываецца ад удару.

Разрыўная куля.

Р. зарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)