крыжаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Павук з крыжападобным рысункам са светлых плям на спіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыжаві́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крыжаві́к крыжавікі́
Р. крыжавіка́ крыжавіко́ў
Д. крыжавіку́ крыжавіка́м
В. крыжавіка́ крыжавіко́ў
Т. крыжавіко́м крыжавіка́мі
М. крыжавіку́ крыжавіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крыжаві́к, -ка́ зоол. крестови́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыжаві́к, ‑а, м.

Павук з крыжападобным рысункам са светлых плямаў на спіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крестови́к зоол. крыжаві́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паву́к, ‑а, м.

1. Членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну. Ядавіты павук. Павук-крыжавік. □ Цікавым прадстаўніком жывёльнага свету, які насяляе хмызнякі нашых азёр, рэк і сажалак, з’яўляецца вадзяны павук. «Беларусь».

2. перан. Разм. Той, хто эксплуатуе каго‑н. У газетах, якія прынёс дзядзька Янук,.. [Санька] вычытаў, што буржуі і паны — павукі, крывасмокі. Якімовіч.

3. Абл. Род рыбалоўнай снасці. Я ніколі ў жыцці не бачыў, як ловяць рыбу павуком, але не распытваў. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)