крыва́ўнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. крыва́ўнік
Р. крыва́ўніку
Д. крыва́ўніку
В. крыва́ўнік
Т. крыва́ўнікам
М. крыва́ўніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крыва́ўнік, -у, м.

Шматгадовая травяністая лекавая расліна з пёрыстымі рассечанымі лістамі і моцным пахам.

|| прым. крыва́ўнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыва́ўнік, -ку м., бот. тысячели́стник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыва́ўнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства складанакветных з пёрыстымі рассечанымі лістамі і моцным пахам. Рыбачка падняла яго, схавала, Крываўнікам на ранах кроў спыніла. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крыва́ўнік1 ’лекавая расліна сямейства складанакветных, Achilea L.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Кіс., Жыв. сл., Касп., Мат. Гом.). Гл. кроў.

Крыва́ўнік2. Гл. крывавец2 (Нар. лекс.) і крываўнік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тысячели́стник бот. крыва́ўнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драбнакве́ткавы, ‑ая, ‑ае.

З дробнымі кветкамі. Драбнакветкавы крываўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Серпарэ́зніккрываўнік звычайны, Achillea millefolium L.’ (гом., Кіс.; Бейл., Мат. Гом., Ян.; паст., лоеў., Сл. ПЗБ, ТС), ‘трыпутнік ланцэталістны, Plantago lanceolata L.’ (Бейл.), серпарэ́з ‘тс’ (Бейл.; барыс., брасл., Сл. ПЗБ), ‘крываўнік’ (ЛА, 1; Мат. Гом., ТС). Укр. серпорі́зкрываўнік звычайны’, рус. серпоре́знік ‘тс’. Ад серп і рэзаць, як сродак, які спыняе кроў пры парэзах (сярпом), параўн. “… як парэжам палец жнучы, дык добра прыкладаць серпарэзнік” (Сл. ПЗБ). Да семантыкі параўн. і крываўнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́жмакрываўнік’ (Мат. Гом.). Гл. піжма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэбрэ́й ’балотная расліна з вузкімі лістамі і чатырохкутнай разеткай іх унізе’ (ТС). Параўн. чэш. řebřičekкрываўнік’, славац. rebrica ’парэзнік’, серб. і харв. рѐбрацкрываўнік’. Магчыма, паводле знешняга падабенства ад рабро (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)