кружы́цца, кружу́ся, кру́жышся, кру́жыцца; незак.
1. Рухацца па крузе.
К. ў вальсе.
2. Лятаючы, рабіць кругі.
Бусел кружыцца над гняздом.
Самалёт кружыўся над горадам.
3. Узнімаць снег, пыл, месці (пра мяцеліцу, завіруху і пад.).
Кружыцца мяцеліца.
◊
Галава кружыцца ў каго —
а) пра галавакружэнне;
б) хто-н. зазнаўся, страціў здольнасць цвяроза разважаць.
|| наз. кружэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кружы́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
кружу́ся |
кру́жымся |
| 2-я ас. |
кру́жышся |
кру́жыцеся |
| 3-я ас. |
кру́жыцца |
кру́жацца |
| Прошлы час |
| м. |
кружы́ўся |
кружы́ліся |
| ж. |
кружы́лася |
| н. |
кружы́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
кру́жыся |
кру́жыцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
кру́жачыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кружы́цца несов., в разн. знач. кружи́ться;
па́ры ~жы́ліся ў ва́льсе — па́ры кружи́лись в ва́льсе;
самалёт ~жы́ўся над ле́сам — самолёт кружи́лся над ле́сом;
у паве́тры кру́жацца сняжы́нкі — в воздухе кру́жатся снежи́нки;
◊ галава́ кру́жыцца — голова́ кру́жится
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кружы́цца, кружуся, кружышся, кружыцца; незак.
1. Паварочвацца вакол сваёй восі, рухацца па кругу; круціцца, вярцецца. Іграе гармонік, у вальсе кружацца пары. І Рыгор з Ларысай у агульным кругу. Б. Стральцоў. Мічман пачаў кружыцца пад музыку, танцаваць і рабіць усялякія выкрунтасы нагамі. Хромчанка. // Беспарадкава рухацца, мітусіцца. Слава не магла ўстаяць на адным месцы ні моманту. Яна кружылася, бегала, паказвала маці на мох і верас. Чорны.
2. Лятаючы, рабіць, апісваць кругі. Марудна цягнецца ў хаце летні дзень. Горача. Гудуць і кружацца роем мухі, у вочы лезуць. Колас. Самалёты сады нашы наліваюць, над полем кружацца, рунь падкормліваюць. Бялевіч. // Насіцца ў паветры (пра снег, пыл і пад.). Ціха, павольна кружыліся ў паветры сняжынкі, сцелючы мяккую пасцель зямлі. Васілевіч. Над палянаю кружыўся залаты рой кляновага лісця. Шамякін. // перан. Пастаянна вяртацца да адной і той жа тэмы, прадмета, думкі і пад. Думкі найбольш кружыліся ля свайго раёна. Як там? Што там? Пестрак. Едучы ў трамваі, Парамон Пісанец думаў пра сваё даручэнне. Думкі кружыліся навокал загадкавага прозвішча. Грамовіч.
3. Разм. Тое, што і кружыць (у 3 знач.). Так некалькі дзён і начэй .. [Пацейчык і немец] кружыліся па гэтым лесе, то выпускаючы адзін аднаго з вока, то зноў сыходзячыся. Чорны.
4. Разм. Тое, што і кружыць (у 4 знач.). Кружыцца мяцеліца, Сцежкі запарошвае. Валасевіч.
•••
Галава кружыцца гл. галава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закружы́цца, -ужу́ся, -у́жышся, -у́жыцца; зак.
Пачаць кружыцца.
Галава закружылася.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
віхры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́цца; незак.
Узнімацца, кружыцца віхрам.
Віхрыцца пыл.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адкружы́цца, ‑кружыцца; зак.
Перастаць кружыцца. Адкружылася і асела ўзнятае ветрам смецце. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кружы́ць, кружу́, кру́жыш, кру́жыць; кру́жаны; незак.
1. каго-што. Застаўляць рухацца па крузе.
К. у танцы каго-н.
2. Тое, што і кружыцца (у 2 знач.).
Бусел кружыў над старой ліпай.
3. Блукаць, хадзіць, збіўшыся з дарогі.
Тры гадзіны кружыла па сасонніку.
4. Тое, што і кружыцца (у 3 знач.).
На вуліцы кружыла мяцеліца.
|| наз. кружэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
закружы́цца, ‑кружуся, ‑кружышся, ‑кружыцца; зак.
Пачаць кружыцца.
•••
Галава закружылася гл. галава.
Закружылася (закруцілася) у галаве ў каго — пра адчуванне кім‑н. галавакружэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кружи́ться
1. круці́цца;
2. кружы́цца;
◊
голова́ кру́жи́тся галава́ кру́ціцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)