кро́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кро́пка кро́пкі
Р. кро́пкі кро́пак
Д. кро́пцы кро́пкам
В. кро́пку кро́пкі
Т. кро́пкай
кро́пкаю
кро́пкамі
М. кро́пцы кро́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. След ад дакранання, уколу чым-н. вострым (кончыкам алоўка, іголкі і пад.); маленькая круглая плямка.

Тканіна ў кропкі.

2. Знак прыпынку (.), які аддзяляе сказы, а таксама ўжыв. пры скарочаным напісанні слоў, напрыклад: і пад., і інш.

К. з коскай (;).

Дзве кропкі, або двукроп’е (:).

Тры кропкі, або шматкроп’е (...).

3. Месца, пункт у сістэме, сетцы якіх-н. пунктаў, дзе размешчана што-н.

Гандлёвая к. (магазін, кіёск і пад.). Асвятляльная к.

4. у знач. вык. Досыць, канец (разм.).

Ідзі — і к..

Агнявая кропка — кулямёт, мінамёт, дот і пад., размешчаныя на агнявой пазіцыі.

Біць у адну кропку — накіроўваць свае дзеянні на што-н. адно.

Кропка ў кропку (разм.) — якраз, дакладна.

Папасці ў самую кропку (разм.) — якраз так, як трэба.

Ставіць кропкі над «і» — удакладняць, высвятляць, не пакідаючы нічога недаказанага.

|| прым. кро́пкавы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кро́пка ж., в разн. знач. то́чка;

на бе́лым фо́не чо́рная к. — на бе́лом фо́не чёрная то́чка;

гандлёвая к. — торго́вая то́чка;

к. з ко́скайграм. то́чка с запято́й;

агнява́я к. — огнева́я то́чка;

к. ў ~ку — точь-в-точь;

біць у адну́ к. — бить в одну́ то́чку;

папа́сці ў (са́мую) ~ку — попа́сть в (са́мую) то́чку;

ста́віць (паста́віць) ~ку — ста́вить (поста́вить) то́чку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кро́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Метка, след ад уколу ці дакранання чым‑н. вострым (кончыкам карандаша, іголкі, пяра і пад.); маленькая круглая плямка, крапінка. Вось тут танюткі ланцужок Лёг так прыгожа на сняжок — То пара кропак, то дзве рыскі. Колас. Некалькі кропак рабаціння было на яго твары. Чорны. // перан. Пра што‑н. вельмі маленькае, ледзь прыметнае. З-за павароткі паказаліся дзве бледныя ў ранішнім змроку кропкі ліхтароў. Лынькоў. Яшчэ хвіліна, і шустаўцы ўбачылі, як над Сакалінай ад самалётаў аддзяліліся кропкі парашутыстаў і рынуліся ўніз. Шчарбатаў.

2. Знак прыпынку (.), які аддзяляе сказы, а таксама знак, які ўжываецца для абазначэння скарочанага напісання слова, напрыклад: г. зн., гл. і пад. Паставіць кропку ў канцы сказа.

3. Графічны значок (.) у тэлеграфным кодзе, на картах і планах, у матэматыцы, у нотным пісьме і пад. у якасці ўмоўнага абазначэння чаго‑н. Свішча рацыя таропка. На балонках рад у рад — І працяжнікі і кропкі: Баявы ідзе загад. Панчанка.

4. Месца, пункт у сістэме, сетцы якіх‑н. пунктаў, дзе размешчана што‑н. Гандлёвая кропка. Асвятляльная кропка. Кулямётная кропка.

5. у знач. вык. Разм. Усё, досыць, канец. — Калі вы яшчэ раз прывалачаце сюды кошыкі, я паклічу міліцыю. Так і ведайце. Досыць! Кропка! Корбан.

•••

Агнявая кропка — кулямёт, мінамёт, артылерыйская гармата, размешчаныя на агнявой пазіцыі.

Кропка з коскай — знак прыпынку (;), які ставіцца ў складаным або ў простым развітым сказе для раздзялення адносна самастойных яго частак.

Біць у (адну) кропку гл. біць.

Папасці ў (самую) кропку гл. папасці.

Ставіць (паставіць) кропку гл. ставіць.

Ставіць (паставіць) кропкі (кропку) над «і» гл. ставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кро́пка1 ’грыбная начынка пірага (Малч.). Гл. крапаць2 ’начыняць, фаршыраваць’.

Кро́пка2 ’метка, след, плямка’ (ТСБМ, Нас.). Гл. крапаць1 і крапіць ’капаць, пырскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

радыёкро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Скарачэнне: радыётрансляцыйная кропка.

Устанавіць радыёкропку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тачко́ўка ’ўмоўны знак (кропка), які ставяць на паперы пры абмеры плыта (адпавядае 10 м³)’ (Нар. лекс.). Ад рус. то́чкакропка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пункто́вік ’маларослы чалавек’ (навагр., Сл. рэг. лекс.). Відаць, іранічна да пункткропка’ (= ’нешта малое, малазаўважальнае’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пункткропка’ (ТСБМ, Гарэц.), ’страфа, куплет песні’ (валож., Жыв. сл.) ’частка ў музычным творы, калена’ (ПСл), ст.-бел. пунктъкропка’. Запазычана праз польск. punkt (з 1566, гл. Банькоўскі, 2, 965) з ням. punkt < лац. pūnctus ’укол’ ад pungere ’калоць’; значэнне ’частка’ развілося на падставе нумарацыі асобных строфаў, куплетаў і г. д. лічбай з кропкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тачкава́я ’прадаўшчыца’ (Сл. рэг. лекс.), тачка́рка ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Вытворныя ад рус. то́чка ’магазін, гандлёвая кропка’, торго́вая то́чка ’гандлёвы пункт’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)