ко́наўка, -і, ДМ -наўцы, мн. -і, -навак, ж.

Металічная пасудзіна з ручкай для піцця вады.

|| прым. ко́навачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́наўка ж. кру́жка (металлическая)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́наўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

Металічная пасудзіна з ручкай для піцця, звычайна самаробная. З гільзы пустой, у якой некалі смерць начавала, Зроблена добрая конаўка. Танк. — Бяры пі, — маці падала мне конаўку з малаком. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́наўка ’пасудзіна з ручкай для піцця’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бяльк., Сл. паўн.-зах., Шат., Сцяшк., Сержп. Пр., Сержп. Грам., Яруш., Нар. сл., П. С., Жыв. сл.). Укр. кінва, рус. коновь ’тс’, польск. konew ’тс’. Запазычанне праз польскую мову з нямецкай (с.-в.-ням. channa, н.-ням. Kanne ’тс’) (Фасмер, 2, 311; Слаўскі, 2, 412; ЕСУМ, 2, 447).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

Драўляны або металічны коўш (у 1 знач.) з ручкай для зачэрпвання вады, квасу і пад.; конаўка.

|| прым. карцо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ко́ванкаконаўка’ (Мат. Гом., ТС). Гл. конаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куга́нкаконаўка’ (МГ). Гл. каган, каганка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карэ́ц, ‑рца, м.

Драўляная або металічная пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вады, квасу і пад.; конаўка. На гэты крук дзед вешаў берасцяны карэц, якім усе пілі ваду з крыніцы. Грамовіч. Вольга карцом мерала малако, налівала ў гладышкі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́чачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да рака; маленькая рака. Росіца — рэчачка маленькая, як конаўка. Навуменка. Там невялічкае балотца ёсць, і рэчачка адтуль зачынаецца, малюсенечкая, і злучаецца з другой рэчкай, што ў нас Целяшовым Дубам завецца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кубак, конаўка, карэц, кварта

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)