Кло́чча ’адходы пры апрацоўцы льну’ (Сцяшк., Влад.), ’пачаскі, пачассе’ (Сл. паўн.-зах.), ’касмык чаго-небудзь валакністага’ (Нас.). Гл. клок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клачавы́ ’вытканы з пачэсных нітак’: «З клочна клачавыя посцілкі ткалі» (Сл. паўн.-зах., 473; Сцяшк.). Гл. клочча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клача́нка1 ’мятая салома’ (Мат. Гом.). Ад клычыць1 (гл.). (П. Сцяцко, пісьмова). Суфікс ‑анка характэрны для аддзеяслоўных утварэнняў (Сцяцко, Афікс. наз., 28–29).

Клача́нка2 ’палатно, вытканае са зрэб’я’ (Сцяшк., Жд. 3). Гл. клочча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скло́ка ‘сварка, непрыязныя адносіны’ (ТСБМ), ‘калатня, гармідар; віхор, ураган’ (Ласт.), ‘моцны вецер з дажджом’: нахопітца склока да й пакруціць, паломіць усе збожэ (Сержп.). Параўн. укр. скло́ка ‘сварка’ (з рус., гл. ЕСУМ, 5, 276), рус. скло́ка ‘тс’, якое Якабсон (IJSLP, 1959, 1–2, 270) узводзіць да клок (гл.), параўн. таксама клаката́ць ‘сварыцца’ (Мат. Гом.), гл.; сюды ж склы́ка ‘лаянка, варожасць’ (Касп., Мат. Гом.), ‘сваркі, калатня’ (Растарг.), якое Трубачоў (Дополн., 3, 642) лічыць экспрэсіўным пераўтварэннем склока; хутчэй да клы́чыць ‘шкуматаць, блытаць; дражніць (злаваць)’, гл. Фасмер (3, 642) рус. склы́ка разглядае як дэрыват ад клык (гл.). Першасным значэннем трэба прызнаць ‘блытаць, круціць’, параўн. клочча ‘адходы пры апрацоўцы льну’ (гл.), рус. скло́чить ‘склычыць, пераблытаць’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)