кла́сны, -ая, -ае.

1. гл. клас.

2. у знач. наз. кла́сны, -ага, м.; кла́сная, -ай, ж. Класны кіраўнік (разм.).

3. Які мае пэўны клас, разрад (пра судна і г.д.; спец.).

4. Які мае высокую ступень чаго-н.; які паказвае клас (у 7 знач.).

К. сталявар.

К. спартсмен.

Класная гульня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кла́сны в разн. знач. кла́ссный;

к. журна́л — кла́ссный журна́л;

к. ваго́н — кла́ссный ваго́н;

к. кіраўні́к — кла́ссный руководи́тель;

к. спартсме́н — кла́ссный спортсме́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кла́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да класа (у 3 знач.). Класны кіраўнік. Класны журнал. Класны пакой. Класная дошка. // у знач. наз. кла́сны, ‑ага, м.; кла́сная, ‑ай, ж. Разм. Класны кіраўнік (класная кіраўніца).

2. Спец. Які мае пэўны клас, разрад (пра судна і г. д.).

3. Які мае высокую ступень чаго‑н., які паказвае клас (у 5 знач.). Класная гульня. Класны спартсмен.

4. Уст. Які мае пэўны чын, ранг. Класны чыноўнік.

•••

Класны вагон (уст.) — пасажырскі вагон у адрозненне ад таварнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кла́сны ’які мае высокую ступень чаго-небудзь’ (ТСБМ). Гл. клас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клас, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У навуковых і іншых класіфікацыях: сукупнасць прадметаў, з’яў, аб’яднаных на аснове якіх-н. агульных якасцей; катэгорыя, разрад, падраздзяленне.

Назвы класаў раслін у батаніцы.

К. паўзуноў.

К. мінаносцаў.

2. Вялікая група людзей, аб’яднаных аднолькавымі адносінамі да сродкаў вытворчасці, да размеркавання грамадскага багацця і агульнасцю інтарэсаў.

Рабочы к.

3. Падраздзяленне вучняў пачатковай і сярэдняй школы, якое адпавядае году навучання.

Шосты к.

4. Падраздзяленне вучняў мастацкай або іншай спецшколы, якія вывучаюць пэўны прадмет.

К. цымбалаў.

К. жывапісу.

5. Памяшканне ў школе, дзе займаюцца вучні.

Рамонт класа.

6. Група вучняў, якія вучацца сумесна.

Дружны к.

7. Мера якасці, ступень, узровень чаго-н.; кваліфікацыя.

Спецыяліст высокага класа.

Паказаць нізкі к. гульні.

Лётчык першага класа.

|| прым. кла́савы, -ая, -ае (да 2 знач.) і кла́сны, -ая, -ае (да 3—6 знач.).

Класавае грамадства.

Класны кіраўнік.

Класны пакой.

Класная дысцыпліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

...класны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, што далучаецца да лічэбніка і абазначае: а) які мае столькі класаў, колькі паказана ў першай частцы, напрыклад: васьмікласны, чатырохкласны; б) які мае такі клас, разрад, які паказаны ў першай частцы, напрыклад: першакласны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кла́ссный кла́сны;

кла́ссная доска́ школ. кла́сная до́шка;

кла́ссный ваго́н ж.-д. кла́сны ваго́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

электраля́мпа, ‑ы, ж.

Электрычная лямпа. Вялікі класны пакой быў заліты яркім святлом электралямп. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіраўні́к, ‑а, м.

Той, хто кіруе кім‑, чым‑н. Класны кіраўнік. Кіраўнік гуртка. □ Ціхон Піменавіч Бумажкоў стаў выдатным гаспадарнікам, вядомым кіраўніком прамысловых прадпрыемстваў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журна́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Кніга або сшытак для перыядычнага запісу падзей, здарэнняў і пад.

2. Школьная кніга для рэгістрацыі прысутнасці, уліку паспяховасці вучняў і запісу пройдзенага за дзень матэрыялу па адпаведных прадметах праграмы.

Класны ж.

|| прым. журна́льны, -ая, -ае.

Ж. запіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)